viasna on patreon

Віталь Чарнавусаў з Ліды за данаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных асуджаны на пяць год калоніі

2023 2023-06-21T17:30:19+0300 2023-06-21T17:39:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charnavusau-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Чарнавусаў

Віталь Чарнавусаў

Сёння, 21 чэрвеня, праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала жыхара Ліды Віталя Чарнавусава палітычным зняволеным. Доўгі час праваабаронцы не валодалі інфармацыяй аб падрабязнасцях крымінальнай справы Віталя.

32-гадовага Віталя Чарнавусава затрымалі 25 ліпеня 2022 года і прад'явілі абвінавачванне ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса). 8 снежня мінулага года Мінскі гарадскі суд  асудзіў яго за данаты ў адзін з фондаў, які падтрымлівае ахвяраў палітычна матываваных рэпрэсій.

Суддзя Вера Галаўкова прызнала Віталя вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на пяць год. Апрача гэтага яму прысуджаны штраф у памеры 15 000 рублёў, што складае прыкладна 4 700 еўра.

Вядома таксама, што 31 сакавіка Віталь Чарнавусаў быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства