viasna on patreon

Справа палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай перададзеная ў суд

2023 2023-06-23T10:56:29+0300 2023-06-23T10:56:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova-sud-2017-10-19jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Нячэсная журналістка" Ларыса Шчыракова. Фота: "Гомельская Вясна"

"Нячэсная журналістка" Ларыса Шчыракова. Фота: "Гомельская Вясна"

Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў Гомельскі абласны суд крымінальную справу ў дачыненні палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай.

Паводле матэрыялаў следства, Ларыса “са жніўня 2020 года па снежань 2022 года, выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, праз розныя месенджары і ўліковыя запісы ў сацсетках прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь”.

Ларысе Шчыраковай канчаткова прад'яўленыя абвінавачванні паводле арт. 369–1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч.1 і ч.2 арт. 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна).

Яна ж, па меркаванні пракуратуры, "ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыё -, відэа -, фота - і тэкставай інфармацыі, для далейшага выкарыстання ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнага рэсурсу «Вясна» і экстрэмісцкага фарміравання «Белсат».

Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня мінулага года. За некаторы час да затрымання жанчына абвясціла пра тое, што сыходзіць з прафесіі і пачала займацца этнафотасесіямі і псіхалогіяй. Пасля затрымання яе састарэлыя бацькі засталіся без пільнага дагляду, а сына забралі ў прытулак для няпоўнагадовых. Пазней былы муж Ларысы змог забраць хлопца адтуль. Але ў чэрвені здарылася гора – памерла маці Ларысы. Жанчыну нават не адпусцілі з СІЗА на пахаванне.

Па складзе прад’яўленых абвінавачанняў журналістцы можа пагражаць да сямі гадоў зняволення. Суд над жанчынай пройдзе ў Гомельскім абласным судзе меркавана напрыканцы ліпеня.

Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства