viasna on patreon

"Дэманстравала пратэсны знак у выглядзе V": яшчэ адзін прысуд за ўдзел у пратэстах 2020 года

2023 2023-06-24T16:47:00+0300 2023-06-26T16:18:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/leninski-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом правасуддзя ў Мінску

Дом правасуддзя ў Мінску

Суд Ленінскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынес прысуд Таццяне Янкоўскай за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў жніўні і верасні 2020 года (x. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Таццяну Янкоўскую спачатку затрымалі па адміністрацыйнай справе паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). 9 cакавік яна была арыштаваная, але на волю больш не выйшла.

Па матэрыялах абвінавачання, Таццяна некалькі разоў, разам з іншымі грамадзянамі, брала ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, парушала грамадскі парадак, перакрывала рух транспарту на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў.

Пры гэтым яна “дэманстравала пратэстны знак у выглядзе знака V, выкарыстоўвала ў якасці пратэстнай сімволікі палатно бел-чырвона-белага колеру і плакат з пратэсным лозунгам”. Грамадскаму транспарту была нанесеная маёмасная шкода ў памеры  33 771 рублі.

У судзе ўстаноўлена, што Таццяна была апранута ў байку, на якой быў намаляваны сімвал пратэстнага характару. Менавіта таму яе і апазналі на фота.

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады шэсць месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства