viasna on patreon

Кацярыну Леў за каментары ў сацсетках пакаралі пазбаўленнем волі і штрафу

2023 2023-07-05T18:23:26+0300 2023-07-05T18:23:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/navapolacki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наваполацкі гарадскі суд

Наваполацкі гарадскі суд

Суд Наваполацкага раёна 30 траўня вынес прысуд мясцовай жыхарцы Кацярыне Леў, абвінаваціўшы яе ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя  Сняжана Калінічэнка.

Кацярыну Леў затрымалі 1 лютага 2023 года. Увесь час да суда яна прабыла ў СІЗА.

У судовым працэсе абражанымі прадстаўнікамі ўлады выступілі намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама Віталь Казлоў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік, а таксама першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Падвойскі.

Гэтая тройца трапіла ў скандал, калі ў лютым 2022 года «Кіберпартызаны» апублікавалі зліў іх размовы з верасня 2020 года. Тэлефонная гутарка Падвойскага, Мельніка і Казлова стала доказам таго, што міліцыя паказвае суддзям, якія рашэнні выносіць удзельнікам мірных пратэстаў, піша MAYDAYMog.

Пасля апублікавання роліка з запісам у тэлеграм-канале “Кіберслівы", пад ім пакінулі водгукі больш за два дзясяткі чалавек, сярод якіх апынулася і Кацярына Леў.

Яе пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафу ў 3 700 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства