viasna on patreon

У Пінску юнака асудзілі на два  гады "хіміі" за тэлеграм-каментар пра Лукашэнку

2023 2023-07-05T23:25:00+0300 2023-07-06T07:30:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/melnik-pinsk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Яўгенія Мельнік і пракурор Кірыл Барысаў

Суддзя Яўгенія Мельнік і пракурор Кірыл Барысаў

Суд Пінскага раёна і горада Пінска 22 чэрвеня ў выязным рэжыме разгледзеў справу супраць пінчука Кірыла Барысава. Маладога чалавека абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, у якасці дзяржабвінаваўцы выступаў Ілля Гузарэвіч.

Пра прысуд стала вядома з відэа мясцовага дзяржаўнага тэлебачання. Так, закадравы голас паведамляе, што падставай для крымінальнай справы стаў тэлеграм-каментар пра Лукашэнку з нецэнзурнай лексікай. Пракурор удакладняе, што каментар быў напісаны ў 2022 годзе, піша "Берасцейская вясна".

На відэа трапіла і частка абвяшчэння прысуду: Кірыл Барысаў атрымаў два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу «хімія».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства