viasna on patreon

Дайджэст вызваленых: 34 палітвязні ў чэрвені выйшлі на волю, 27 з іх — па заканчэнні тэрміну

2023 2023-07-06T17:01:29+0300 2023-07-06T17:01:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/scirpanienka01.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1493 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у чэрвені на волю выйшлі мінімум 34 палітвязняволеных, 27 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, шэсць чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА, яшчэ адну палітвязняволеную вызвалілі па памілаванні. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

27 палітвязняў цалкамі адбылі тэрміны і выйшлі на волю

Публікуем гісторыі некаторых з іх:

Палітзняволеная Ірына Гарашына — 1 год, 9 месяцаў і 11 дзён у зняволенні 

Ірына Гарашына. Фота з сацыяльных сетак.

Маці двух дачок была асуджана за тое, што пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», які быў прызнаным «экстрэмісцкім». Ёй прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч.2 арт. 203 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).

Суд прызначыў Ірыне 2 гады калоніі.

Палітвязень Алег Гармазінскі — 1 год, 7 месяцаў і 23 дні ў зняволенні 

У кастрычніку 2021 году суддзя Аляксей Крапачоў прызначыў Алегу два гады ў калоніі агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК). Яго прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў у Telegram-канале некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі Лукашэнкі.

15 снежня 2022 года ў судзе Стаўбцоўскага раёна адбыўся разгляд яшчэ адной справы супраць Алега. Мужчыну прызналі вінаватым у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і прызначылі два гады зняволення, а таксама 1000 рублёў кампенсацыі «пацярпеламу» міліцыянту. Па сукупнасці спраў агульны прызначаны тэрмін не змяніўся. 5 чэрвеня Алег выйшаў на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін.

Палітзняволеная Вольга Кукушкіна 1 год, 4 месяцы і 9 дзён у зняволенні

Вольгу абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). У тэлефоне Вольгі знайшлі выяву Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў у нацысцкай форме, што стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Па версіі следства, гэтую выяву Вольга размясціла ў закрытым чаце. 

Суддзя Андрэй Літвін 28 студзеня 2022 года прызнаў жанчыну вінаватай і асудзіў да1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вольгу ўзялі пад варту ў зале суда. Палітзняволеная адбывала пакаранне ў ПК № 4 і 7 чэрвеня выйшла на волю.

Палітвязень Максім Жараў — 2 гады ў зняволенні 

Максім — фігурант брэсцкай «справы карагодаў», распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі да 2 гадоў «хіміі».

Палітвязень Дзяніс Граханаў — 2 гады, 3 месяцы і 13 дзён у зняволенні

Дзяніс Граханаў. Фота: spring96.org

Дзяніса 15 лютага 2022 года затрымаў КДБ наўпрост у папраўчай установе № 45 пад Камянцом, дзе ён адбываў тэрмін за надпіс "Не забудзем" каля "Пушкінскай" у Мінску. Пазней палітвязню прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі). 

Пяць месяцаў да суда яго ўтрымлівалі ў гомельскім СІЗА. Па хадайніцтву пракурора суд амаль адразу зрабілі закрытым. Суддзя Вольга Церахава 5 ліпеня 2022 года канчаткова прызначыла Граханаву па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — адзін год і сем месяцаў зняволення. Тэрмін ён адбываў у віцебскай калоніі № 3, адкуль выйшаў 10 чэрвеня.

Палітвязень Віталь Іванюковіч — 1 год, 8 месяцаў і 18 дзён у зняволенні

Жыхара Каменца затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар пад відэа з перастрэлкай паміж супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком і it-спецыялістам Андрэем Зельцэрам. Спачатку яго абвінавачвалі ў абразе міліцыянта і распальванні варожасці, але потым справу перакваліфікавалі на арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — "Дыскрэдытацыя Беларусі".

У судзе Жабінкаўскага раёна 28 ліпеня 2022 года суддзя Віктар Новік прызнаў Іванюковіча вінаватым і асудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

16 чэрвеня ён выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3.

Палітвязень Кірыл Суслін— 1 год, 9 месяцаў і 20 дзён у зняволенні 

Кірыл Суслін

Хлопца затрымалі за каментары па «справе Зельцэра», а абвінавацілі па «народным» арт. 342 КК — 6 лютага 2023 году яго асудзілі да 2,5 гадоў калоніі. Вядома, што Кірылу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыў сябе вінаватым.

Свой тэрмін Суслін адбываў у шклоўскай ПК № 17 і выйшаў на волю 22 чэрвеня.

Палітвязень Ігар Лаптановіч — 2 гады, 1 месяцы і 15 дзён у зняволенні

Ігар і Юлія Лаптановічы з дзецьмі
Ігар і Юлія Лаптановічы з дзецьмі

У жніўні 2021 года Юлію і Ігара Лаптановічаў асудзілі па "справе карагодаў". Ігара адправілі ў калонію на 2,5 гады, а жанчыне прысудзілі "хатнюю хімію". Праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе. Агульны тэрмін жанчыны складае 4 гады і 9 месяцаў калоніі.

Ігар на волю выйшаў 8 чэрвеня, цалкам адбыўшы тэрмін. Ён утрымліваўся ў віцебскай калоніі № 3.

Палітвязень Андрэй Сцепаненка — 1 год, 4 месяцы і 24 дні ў зняволенні

Андрэй Сцепаненка пасля вызвалення
Андрэй Сцепаненка пасля вызвалення

Андрэя асудзілі на 1,5 года калоніі паводле арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Згодна з матэрыяламі справы, ён напісаў у адным з чатаў: «...Я не хачу ў Польшчу. Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі. У Беларусі, у якой закон вышэй, важней якогасьці там вусатага ...».

Яго затрымалі ў лютым 2022 года — калі ён прымаў удзел у спаборніцтвах па многабор’і. На ўваходзе ў спортзал КДБ ахоўнік ўбачыў на заплечніку значок з «Пагоняй» і выклікаў міліцыю. Тыя агледзелі рэчы, а таксама тэлефон і ў адным з чатаў знайшлі гэтае паведамленне.

Тэрмін Сцепаненка адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адкуль сёння выйшаў на волю. У калоніі яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. У зняволенні палітвязень адбыў 1 год, 4 месяцы і 24 дні.

Палітвязень Алег Краўцоў — 2 гады, 6 месяцы і 30 дзён у зняволенні 

Былога фельчара хуткай дапамогі абвінавацілі ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі прадак (ч. 1 арт. 342 КК) і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК) — нібыта ён абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблакаваць рух цягнікоў. Палітвязня асудзілі да 3 гадоў калоніі.

Да гэтага Алега затрымлівалі 8 траўня 2020 года прама ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу Паўла Палейчыка. Тады абодва медыка былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак за сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім. Гэта былі адныя з першых затрыманняў на пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Тады салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фельчараў з Ліды 20 тысяч рублёў.

3 чэрвеня Алег цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Палітзняволеная Сафія Сапега — 2 гады і 15 дзён у зняволенні 

Софія Сапега пасля вызвалення
Софія Сапега пасля вызвалення

Сафія 7 чэрвеня выйшла на волю па памілаванні з гомельскай жаночай калоніі № 4. Забіраць яе прыехаў асабіста губернатар Прыморскага краю. Ён «выказаў надзею, што далейшае жыццё дзяўчыны складзецца добра». Пасля гэтага яе адразу дэпартавалі ў Расію.

Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі пасадзілі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Пазней яе асудзілі да 6 гадоў калоніі, а Рамана да 8 гадоў калоніі, аднак амаль адразу пасля суда памілавалі.

Шэсць палітвязняў выйшлі на волю пасля суда

Галіна Смірнова і Андрэй Сініца
Галіна Смірнова і Андрэй Сініца

У чэрвені беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі шэсць чалавек у мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — ім прызначылі "хатнюю хімію" або "хімію". Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам. Гэта:

Дайджэст вызваленых: 37 палітвязняў у траўні выйшлі з месцаў зняволення

За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства