Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы", затрыманні: хроніка пераследу 5-6 ліпеня
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-6 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Чарговае папаўненне спіса "экстрэмісцкіх матэрыялаў"
У яго трапілі:
Telegram-каналы «Ушачи», «Витебск — Старооршанка»;
TikTok-старонкі «ЧАГО БРЭШАШ?», «EIZ», «@mаlinaby».
Telegram-канал «Добрушский край»;
Instagram-старонкі «belbostan», «belarusea», «bialorusini.krakow».
Сілавікі затрымалі былую памочніцу суддзі за зліў звестак у "ЧКБ"
Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Дар'ю Дакучыц, былую памочніцу суддзі Першамайскага раёна.
У «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, яна кажа, што перадала ў «ЧКБ» дадзеныя аб суддзі і пакідала «гнеўныя каментары».
Беларускія памежнікі на мяжы прымушаюць беларусаў "добраахвотна" адмаўляцца ад "Картак паляка" — інакш пагражаюць суткамі
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што ўладальнікаў "Картак паляка" пры праходжанні беларускай мяжы адпраўляюць «на размову» з супрацоўнікамі КДБ — справа ў тым, што памежнікі бачаць на візе «Мэта выдання 24», што сведчыць аб тым, што яе атрымалі на падставе гэтага дакумента.
Вядома пра выпадкі, калі кдбшнікі прапануюць «добраахвотна» адмовіцца ад «Карткі Паляка» і наўпрост на мяжы напісаць заяву консулу. Калі чалавек адмаўляецца гэта рабіць — яму пагражаюць суткамі.
Вядома пра як мінімум дзясятак такіх выпадкаў.