viasna on patreon

Жыхара Баранавіч асудзілі за абразлівы надпіс у пад'езде на адрас Лукашэнкі

2023 2023-07-09T14:43:05+0300 2023-07-09T14:43:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kardash-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Кардаш

Алег Кардаш

У судзе Баранавіцкага раёна 6 ліпеня вынесены прысуд мясцоваму 47-гадоваму слесару Алегу Кардашу. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт 341).

Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык, дзяржабвінаваўца – Вадзім Карачун.

Па інфармацыі мясцовай афіцыйнай газеты, жыхара Баранавічаў судзілі за тое, што ў лютым 2023 года ён распісаў некалькі сцен у пад'ездзе шматпавярховага дома. У надпісах змяшчаліся абразы на адрас Лукашэнкі. Такім чынам, гэтыя дзеянні следства кваліфікавала адразу па двух крымінальных артыкулах.

Кардаш працаваў слесарам, ездзіў працаваць у Еўропу, сімпатызаваў пратэстам у жніўні 2020 года, адседзеў больш за месяц запар у ІЧУ.

Як высветліла “Берасцейская Вясна”, першы раз Алега Кардаша затрымалі яшчэ ў сакавіку 2023 года. Тады яго тры разы судзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў і кожны раз яму прысуджалі адміністрацыйны арышт.

Першы суд прайшоў 9 сакавіка 2023 за тое, што ў “Аднакласніках” у мужчыны знайшлі відэа жніўня 2020 года з лагатыпам "TUT.BY", за гэта суддзя Кміта даў 15 сутак па ч.2 арт.19. 11 КаАП.

Другі суд быў 17 сакавіка за тое, што дома ў мужчыны знайшлі дошкі для раздзелкі прадуктаў з “выявай сабакі ў касцы з эмблемай СС, дошку з выявай мужчыны ў касцы з эмблемай СС” - гэта значыць Кардаш такім чынам нібыта “захоўваў з мэтай распаўсюджвання прадметы з выявай нацысцкай сімволікі”, за што атрымаў 10 сутак па ч.1 арт.19. 10 КаАП ад суддзі Падалянца.

Трэці суд прайшоў 29 сакавіка, зноў паводле ч.2 арт.19. 11 КаАП — і зноў праз тое, што падзяліўся відэа ў сацсетцы “Аднакласнікі”: на відэа быў лагатып Nexta”. Берасцейская "Вясна" знайшла падыходнае відэа ў сацсетках мужчыны: там было жорсткае падаўленне менскіх пратэстаў, якія праходзілі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Кардаш падзяліўся такім відэа 14 жніўня 2020 года. Суддзя Пакунова ацаніла дадзенае відэа ў 10 сутак арышту.

Суд прысудзіў Кардашу пазбаўленне волі у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства