viasna on patreon

"Як часціцу беларускай душы вырвалі кіпцюрамі": міжнародная супольнасць і беларусы ў свеце рэагуюць на смерць Алеся Пушкіна Дапоўнена

2023 2023-07-12T11:18:45+0300 2023-07-13T10:45:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pushkin_akcyia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін. На яго смерць адрэагавала міжнародная супольнасць, а таксама беларусы і беларускі па ўсім свеце. Яны працягваюць выходзіць на акцыі салідарнасці, прыносіць кветкі, партрэты і знічы да месцаў ушанавання памяці мастака па ўсім свеце.

Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Пра гэта паведамляе ягоная жонка Яніна Дзёмух.

На смерць у зняволенні мастака Алеся Пушкіна адрэагавала міжнародная супольнасць.  

Алесь Пушкін стаў яшчэ адным палітвязнем рэжыму, які страціў жыццё ў жахлівых умовах, "які кожны дзень пазбаўляе Беларусь такога вялікага патэнцыялу і жыццёвай сілы", — заявіла амбасада ЗША ў Мінску.

Генеральны сакратар Савета Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч напісала, што "ўзрушана смерцю ў турме Алеся Пушкіна, палітвязня і беларускага мастака". "Мае думкі з яго сям'ёй і сябрамі", — дадала яна.

Дэпутат бундэстага Германіі Робін Вагенер выказаў "глыбокія спачуванні" блізкім Пушкіна. "Мы не можам ігнараваць зверствы беларускага рэжыму. Мы не здадзімся, пакуль не выйдзе апошні з усіх палітзняволеных", — падкрэсліў ён.

"У Беларусі памёр яшчэ адзін палітвязень: Алесь Пушкін — мастак, абвінавачаны ў "злачынстве", малюнку змагара антысавецкага супраціву. Нашыя думкі - з яго сям'ёй", - падкрэсліў прадстаўнік МЗС Германіі Матыяс Люттэнберг.

Сімвалічная «хросная» Алеся Пушкіна выказалася з нагоды смерці палітвязня. «Рэжымы кшталту лукашэнкаўскай Беларусі баяцца вольнага мастацтва, вольнага слова, вольнага меркавання. Яны баяцца ўсяго, што азначае дэмакратыя. Цяпер я думаю пра самых блізкіх Алеся, пра яго родных і сваякоў. Таксама пра тых, хто нястомна змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь», — напісала Каміла Хансэн.


Увечары 11 ліпеня беларусы і беларускі па ўсім свеце ўшанавалі памяць палітзняволенага мастака.

Беларусы і беларускі Беластока прынеслі знічы, кветкі, БЧБ-сцягі да Генеральнага Консульства Беларусі.

pushkin_bielastok.jpg
Беласток

«Мы хочам паказаць, што ў нас вялікая злосць, што ў Беларусі забіваюць таленавітых людзей. Тысячы палітвязняў сядзяць за кратамі. Нядаўна ў нас тут была акцыя ў памяць па Вітольду Ашурку, а цяпер па Алесю Пушкіне. Рэжым робіць усё, каб беларускай нацыі не існавала. Нас катуюць у турмах, нашу мову знішчаюць, але беларусы жывуць і не здаюцца», — сказаў адзін з арганізатараў акцыі Ян Абадоўскі.


Беларусы Берліна ўшанавалі памяць Алеся Пушкіна.

pushkim_berlin.jpg
Берлін

Ушанаваць памяць Алеся Пушкіна выйшлі і беларусы польскай Познані.

pushkin_poznan.jpg
Познань

У Вільні каля амбасады Беларусі ў Літве з'явілася фота загінулага палітвязня, кветкі і лампадкі.

pushkin_vilnia.jpg
Вільня
pushkin_vilnia1.jpg
Вільня

Беларусы Кракава выйшлі ў цэнтр горада.

pushkin_krakau.png
Кракаў

Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю памяці Алеся Пушкіна да амбасады Беларусі.“Смерць Алеся — гэта як часціцу беларускай душы вырвалі кіпцюрамі. Але яны задушацца гэтай часціцай”, — заявіў сёння на акцыі каля амбасады Беларусі прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

У Варшаве таксама з'явіўся мурал, прысвечаны Алесю Пушкіну, які знаходзіцца каля бара Karma. Беларусы і беларускі прыйшлі да яго ўвечары. Некаторыя выходзілі і распавядалі пра свае пачуцці ці ўспаміналі той час, як яны сябравалі ці калісьці размаўлялі з Алесем. 

Ушанаваць памяць мастака сабраліся беларусы Тбілісі. 

pushkin_tbilisi.jpg
Тбілісі

Таксама акцыя памяці прайшла ў Лондане. 

pushkin_londan.jpg
Лондан

Ушаноўваюць памяць загінулага Алеся Пушкіна і ў Расіі. Каля амбасады Беларусі ў Маскве з'явіліся кветкі — іх прынесла расіянка, каб падтрымаць беларускі народ і ўшанаваць памяць Алеся. Паведамляецца, што за дзеяннямі жанчыны ўважліва сачылі паліцэйскія, што стаялі каля амбасады.

Вядома таксама, што акцыі памяці прайшлі ў Рызе, Батумі, Шчэціне, Бостане, Кракаве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства