viasna on patreon

Баранавіцкаму лекару абвінавачанне запрасіла два з паловай гады калоніі за "распальванне варожасці"

2023 2023-07-13T09:56:15+0300 2023-07-13T11:29:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hamenka-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Хаменка.

Валерый Хаменка.

У Брэсцкім абласным судзе 12 ліпеня абвінавачванне запрасіла лекару з Баранавічаў Валерыю Хаменку пазбаўленне волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Лекара брыгады інтэнсіўнай тэрапіі станцыі хуткай дапамогі абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу з 17 траўня разглядае суддзя Вера Філонік, дзяржабвінаваўца – Вольга Грыцкевіч.

Згодна з матэрыяламі справы, затрыманы напачатку красавіка 2023 года Хаменка ў жніўні 2020 года нібыта размясціў і захоўваў на адной з агульнадаступных старонак у сацыяльнай сетцы матэрыялы з выявамі плакатаў, на якіх мелася сімволіка, звязаная з ідэямі расавай перавагі, паказана асабістае стаўленне да салдат фашысцкай Германіі, прыхільнасць да нацысцкіх і расісцкіх поглядаў.

Паўтара месяца ў Берасці судзяць баранавіцкага лекара Валерыя Хаменку

Yа судзе 5 ліпеня пракурорка ўдакладніла абвінавачванне. Цяпер яно гучала так: Валерый Хаменка распальваў варожасць у адносінах да рускіх і жыхароў Расіі шляхам публікацыі некалькіх репостаў і каментароў у "Вконтакте".

Спачатку мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў сацсетцы "Вконтакте" ён зрабіў рэпост публікацыі, дзе побач параўноўваліся ўлёткі часоў нацысцкай Германіі і ўлёткі з сучаснай Расеі. Да дадзеных улётак Валерый напісаў: "Рашызм".

Гэта напачатку палічылі "рэабілітацыяй нацызму", г.зн." злачынствам " паводле ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса, піша "Берасцейская Вясна". Затым абвінавачанне перакваліфікавалі.

Сёння ў 14-30 лекару будзе абвешчаны прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства