viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў прэзентавала даклад пра парушэнні на судзе над вясноўцамі

2023 2023-07-13T16:16:20+0300 2023-07-13T16:37:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fidh_9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў — Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) — 12 ліпеня ў Парыжы прэзентавала даклад пра парушэнні на судзе над заснавальнікам "Вясны" і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, яго намеснікам і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцінам Стэфановічам, юрыстам і каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімірам Лабковічам, праваабаронцам "Вясны" Дзмітрыем Салаўёвым. Яго прэзентацыя адбылася 12 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH, прымеркаванай да гадавіны затрымання праваабаронцаў. Даклад падрыхтаваны, у тым ліку на падставе інфармацыі з двух таемных місій судовага назірання за працэсам над праваабаронцамі, праведзеных Абсерваторыяй.

Праваабаронцы і журналісты пасля прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH
Праваабаронцы і журналісты пасля прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH

Кіраўнік праграмы FIDH па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ілля Нузаў сказаў:

"Назіральнікі, якія прысутнічалі ў зале суда, былі першымі сведкамі пародыі на правасуддзе, якая мела месца падчас гэтага судовага працэсу. Выгляд падсудных у кайданках і зачыненых у металічнай клетцы, адмова весці працэс на беларускай мове, неабгрунтаваныя прэтэнзіі і падпарадкаванне сведак — гэта толькі некалькі прыкладаў нізасцяў, да якіх гатовы апускацца аўтарытарны беларускі рэжым".

Рэгіянальная каардынатарка праграмы OMCT па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Яўгенія Андрэюк заклікала міжнародную супольнасць выкарыстоўваць усе даступныя сродкі, каб аказаць ціск на беларускія ўлады, каб яны паважалі вяршэнства закона і вызвалілі ўсіх праваабаронцаў у краіне:

"Судовы пераслед і асуджэнне нашых чатырох калегаў з "Вясны" ілюструе больш шырокую схему крыміналізацыі і падаўлення ўсіх праваабарончых арганізацый і праваабаронцаў у Беларусі".

Прэзентацыя даклада адбылася 12 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH, удзел у якой прыняла праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук. Яна адзначыла:

"Сур'ёзныя парушэнні асноўных правоў, зафіксаваныя падчас суда над нашымі калегамі, з'яўляюцца кульмінацыяй шматгадовага пераследу, які ажыццяўляецца беларускімі ўладамі ў дачыненні да праваабаронцаў. Ад пазбаўлення рэгістрацыі нашай арганізацыі да суровых прысудаў, вынесеных нашым калегам, бязлітасны судовы пераслед, з якім мы сутыкнуліся, вымусіў праваабаронцаў "Вясны", якія засталіся на волі, працягваць сваю працу ў выгнанні".

Даклад Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў даступны на англійскай мове на сайтах FIDH і OMCT.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства