viasna on patreon

Новыя факты пераследу 14 ліпеня

2023 2023-07-14T12:49:00+0300 2023-07-14T14:09:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/numarny-autamabilny-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінску затрымалі прадпрымальніка за "Пагоню" на нумарах машыны

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што нагодай для затрымання стала «Пагоня» на нумарной рамцы.

Праўладны тэлеграм-канал назваў гэта «дэманстрацыяй забароненай сімволікі на асабістым аўто».


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 32 прозвішчы — сярод іх Ціханоўская, Латушка і грамадзянін Польшчы

14 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у ім 3048 чалавек.

Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Польшчы Роберта Тампала (TAPALA ROBERT), Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку, стрыечнага брата прадстаўніка палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука Сяргея Франчука, палітыка Андрэя Дзмітрыева

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства