viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-07-18T14:38:17+0300 2023-07-18T17:49:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 18 ліпеня:

Падзея: 14 ліпеня 2023 — два гады, як палітзняволеныя праваабаронцы “Вясны” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч знаходзяцца за кратамі. Таму ў гэты дзень у Вільні, на плошчы Вінцаса Кудзіркі, прайшлі пікет і вечарына салідарнасці з імі.

“Калі ўлады разлічвалі на тое, што Праваабарончы цэнтр "Вясна" на гэтым скончыцца, то яны вельмі глыбока памыляюцца”, — кажа прадстаўніца "Вясны" Алена Маслюкова.

Каментар: Алесь Пушкін быў частым госцем ПЦ “Вясна”. Разам яны выдалі яго “Турэмны альбом” у серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Пра гэта ўспамінае пісьменнік і праваабаронца Сяржук Сыс.

Асоба: Сумная навіна мінулага тыдня —смерць палітзняволенага мастака Алесь Пушкіна за кратамі. А як гучаў яго голас і думкі? Архівы Беларускага радыё Рацыя гэта захавалі – пра творчасць і цэнзуру, перформансы і пераслед за іх, а таксама пра жыццё…

Viasna96 · 2023-07-18 Eva VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства