viasna on patreon

Праўнука Якуба Коласа асудзілі за рэабілітацыю нацызму, а насамрэч – за удзел у “экстрэмісцкім” фармаванні

2023 2023-07-19T17:32:27+0300 2024-03-13T16:44:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bruj-1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Бруй

Мікіта Бруй

У Мінскім абласным судзе 5 ліпеня вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога звінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ( ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Вікторыя Палешчук.

Па матэрыялах следства, Мікіта Бруй, пачынаючы з траўня па лістапад 2022 года “з мэтай распаўсюджвання ідэалогіі нацызма, адабрэння і адмаўлення злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва, ваенных і іншых злачынстваў, з дапамогай мабільнага тэлефона неаднаразова размяшчаў у розных Telegram-каналах выявы і каментары, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму.

Ён жа ў ліпені і жніўні 2022 года для забеспячэння дзейнасці дэструктыўных Telegram-канала і Telegram-групы, дакладна ведаючы пра тое, што іх інфармацыйная прадукцыя прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, пераслаў публікацыі з названых рэсурсаў у іншыя Telegram-супольнасці".

Мікіта Бруй – стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа,  вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.

У лістападзе 2022 года дзяржканалы паведамілі аб затрыманні пецярых удзельнікаў закрытага чата "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта" (СБНШ), прызнанага “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Адзін з затрыманых – Мікіта Бруй распавёў на камеру, што ўступіў чат па запрашэнні знаёмага, а задачай групы была падрыхтоўка да «будучай партызанскай вайны».

“Я не аднойчы заклікаў да дзеянняў, накіраваных супраць улады, супрацьзаконных дзеянняў," – вымушаны быў казаць ён на камеру

Разам з тым, сілавікі паказалі фота запоўненага дзіцячым почыркам “пасведчання галоўнакамандуючага СС” на імя Бруя Мікіты Аляксандравіча.

Што такое «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»?

Суд па па сукупнасці злачынстваў прызначыў Мікіту пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у выхаваўчай калоніі.

Рэгіянальныя суддзі, якія больш за ўсё вынеслі “палітычных” прысудаў

Суддзя Маладзечанскага раёна (зараз Мінскага абласнога) Вікторыя Паляшчук стала той, хто вынесла першы «палітычны» прысуд за выбарчыя акцыі ў 2020 годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства