viasna on patreon

"Вы не зможаце схаваць свае дзеянні ад свету", — сімвалічныя "хросныя" палітвязняў турмы №1

2023 2023-07-24T09:30:56+0300 2023-07-24T10:31:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodno_turma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco выступіла з заявай, у якой заклікала супрацоўнікаў гродзенскай турмы № 1, дзе да смерці ўтрымліваўся мастак Алесь Пушкін, выконваць правы зняволеных. Яны занепакоеныя ўмовамі ўтрымання ў турме, дзе цяпер знаходзіцца больш за 50 палітычных зняволеных. Заяву падпісалі тры дэпутаты Еўрапарламента, "хроснікі" якіх утрымліваюцца ў гродзенскай турме: Міхаэль Галер — "хросны" Паўла Севярынца, Табеа Рёснер — "хросная" Дзмітрыя Кубарава, Паўль Галлес — "хросны" Мікалая Аўтуховіча

grodno_turma.jpg
Турма № 1 у Гродне

"Пасля смерці Алеся Пушкіна ў вашай турме мы заклікаем вас падумаць пра свае абавязкі, а таксама пра ўсіх зняволеных, якія знаходзяцца пад вашай апекай", — заклікалі ў арганізацыі.

Дэпутаты нагадалі, што Беларусь падпісала мноства дамоваў, якія, у прыватнасці, абавязваюць абараняць правы людзей. Сярод іх — Канвенцыя супраць катаванняў.

"Вы несяце адказнасць за выкананне гэтых міжнародных абавязацельстваў. Мы звяртаемся да вас з заклікам забяспечыць умовы, якія б не наносілі шкоду здароўю зняволеных, а таксама забяспечыць ім неабходную медыцынскую дапамогу, — сказалі ў Libereco і нагадалі супрацоўнікам турмы. — Вы не зможаце схаваць свае дзеянні ад свету".

У гродзенскай турме № 1 цяпер утрымліваецца больш за 50 палітвязняў.

"Я вельмі спадзявалася, што калі-небудзь мы сустрэнемся". Сімвалічная "хросная" — пра Алеся Пушкіна

"Вясна" папрасіла адказаць яе на некалькі пытанняў — пра жыццё і творчасць Алеся Пушкіна і пра далейшыя дзеянні дэпутаткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства