viasna on patreon

Працягваецца блакаванне сайтаў, затрыманне выкладчыц: хроніка пераследу 24 ліпеня

2023 2023-07-24T15:33:00+0300 2023-07-25T13:16:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/staravoitava-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў панядзелак, 24 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

ГУБАЗіК затрымаў дзвюх выкладчыц універсітэтаў

Адна з затрыманых — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў Надзея Старавойтава.

У «пакаяльным відэа» яна кажа, што наведвала мітынгі, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў плане «Перамога» і была падпісана на «дэструктыўныя» каналы, паведамляе "Медыязона".

Другая затрыманая — выкладчыца рускай мовы, кандыдатка філалагічных навук Наталля Сівіцкая. У «пакаяльным відэа» яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах.


У Беларусі заблакаваны Kamunikat.оrg

Мінінфарм заблакаваў найбуйнейшую інтэрнэт-бібліятэку беларускай літаратуры Kamunikat.оrg

З-за мяжы сайт адкрываецца без праблем, піша @zerkalo_io.

Kamunikat.оrg — гэта найбуйнейшая інтэрнэт-бібліятэка беларускай літаратуры, у ёй размешчаны тысячы кніг, часопісаў, аўдыёкніг.


Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала берасцейскі сайт brestnote.by

У сераду BGmedia адзначыла, што сайт brestnote.by перастаў адкрывацца як у Беларусі, так і па-за межамі краіны. Прычынай называецца тое, што на сайце былі "спасылкі на экстрэміскія рэсурсы, якія на момант публікацыі яшчэ не былі экстрэмісцкімі".

На дадзены момант сайт усё яшчэ не адкрываецца. На сайце асвятляліся навіны рэгіёну.

Нагадаем, што ў красавіку 2022 года сайт brestnote.by ўжо блакавалі. Тады берасцейскі сайт беларускія правайдары дадалі ў чорны спіс... па рашэнню Раскамнагляда (расейскі афіцыйны рэгулятар інтэрнэту, па-руску "Роскомнадзор").


Жыхара Коханава за пікет у сацсетках улады пакаралі буйным штрафам

Суддзя суда Талачынскага раёна Наталля Барысавец за правядзенне не дазволенага ўладамі пікетавання ў сацыяльных сетках аштрафавала на 2590 рублёў электраманцёра Віталя Шалупіна.

Пра гэта паведамляе сайт "Віцебская вясна".

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства