viasna on patreon

Новыя "экстрэмісцкія" матэрыялы, затрыманне чыгуначнікаў у Жлобіне: хроніка пераследу 25-26 ліпеня Дапоўнена

2023 2023-07-26T12:11:00+0300 2023-07-26T18:43:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin-vakzal-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў панядзелак, 25-26 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрымалі жлобінскіх чыгуначнікаў

Паводле інфармацыі, атрыманай ад мясцовых жыхароў, у Жлобіне былі затрыманы двое мужчын, іх затрыманне звязана з пратэстнымі настроямі.

Абодва затрыманыя – работнікі чыгункі. Адзін з іх, Аляксей Барсукоў, працаваў у жлобінскім дэпо. Ён быў затрыманы ў чэрвені.

Мяркуецца, што супраць яго арганізавана крымінальная справа за пратэстную актыўнасць у інтэрнеце. Імя другога затрыманага – Ігар. Ягонае прозвішча высвятляецца, піша “Гомельская вясна”.


ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў былога мадэратара канала "Страна для жизни"

Паводле сілавікоў, мужчына жыў за мяжой, але вырашыў вярнуцца ў Беларусь, дзе і быў затрыманы.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён ўдзельнічаў у «арганізацыі масавых беспарадкаў» і размяшчаў у інтэрнеце «экстрэмісцкую сімволіку».


Чарговае абнаўленне ў Спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

25 ліпеня 2023 года ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговае абнаўленне. З нядаўніх рашэнняў судоў Брэсцкай вобласці туды дадалі:

тэлеграм-канал "Кусь за Беларусь!";

тэлеграм-канал "Чат-Беларусы Вільні" (які насамрэч не канал, а чат);

старонка ва "Укантакце" з назвай "Лукашэнка яшчэ прэзідэнт?".


У Беларусі збіраюцца ліквідаваць Партыю БНФ

Іск у Вярхоўны суд падаў Мінюст — яго разгляд прызначылі на 14 жніўня.

Кіраўнік БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца за кратамі. Палітвязня прысудзілі да 10 гадоў калоніі па "справе змоўшчыкаў".

Нядаўна была ліквідаваная і апазіцыйная Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, якую ачольвае Зянон Пазняк.

У Беларусі ў выніку "перарэгістрацыі" засталіся толькі праўладныя партыі: камуністы, "ліберал-дэмакраты" Алега Гайдукевіча і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Таксама зарэгістраваная партыя "Белая Русь".


У Гомелі сілавікі затрымалі цэлую сям'ю

Гэта пажылая пара, іх дачка і зяць. Іх усіх збіраюцца судзіць паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Пра затрыманне паведамляе "Гомельская вясна".


У Брэсце затрымалі майстра па шахматах Дзмітрыя Буланава

«Затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК, удзельнічаў у акцыях 2020 года, удзельнічаў у перасылцы "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і быў зарэгістраваны ў плане "Перамога"», — распавёў затрыманы.

Як піша @mediazona_by, ГУБАЗіК атрымаў поўны доступ да закрытага чату «Свабодныя шахматысты Беларусі». Самога Буланава адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе пасля трох дзён арышту.


У Берасці затрымалі лекара-ўролага Брэсцкай абласной лякарні Алега Зыкуна

Па папярэдняй інфармацыі — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, пішуць "Белыя халаты". 

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства