viasna on patreon

У Гомелі пачынаецца закрыты суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай

2023 2023-07-27T07:35:00+0300 2023-07-27T12:27:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova_larysa-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова

Ларыса Шчыракова

Гомельскі абласны суд 27 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы вядомай журналісткі і культурніцкай дзяячкі Ларысы Шчыраковай. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна). Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Доля. Ён вядомы тым, што ўжо адправіў за краты на пяць гадоў журналістку Ірыну Слаўнікаву.

Палітзняволеную Ларысу Шчыракову затрымалі ўвечары 6 снежня 2022 года пасля ператрусу ў яе прыватным доме. Яе непаўнагадовага сына змясцілі ў прытулак. Былы муж палітзняволенай, які апошнія гады жыў у Расіі, сабраў неабходныя дакументы і 23 снежня забраў Святаслава. Іншым сваякам хлопчыка не аддавалі. 

Напачатку на Ларысу завялі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і змясцілі ў гомельскі СІЗА №3. Больш месяца таму памерла маці Ларысы. Жанчыну нават не адпусцілі з СІЗА на пахаванне.

Паводле матэрыялаў следства, Ларыса “са жніўня 2020 года па снежань 2022 года, выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, праз розныя месенджары і ўліковыя запісы ў сацсетках прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь”.

Яна ж, па меркаванні пракуратуры, "ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыё -, відэа -, фота - і тэкставай інфармацыі, для далейшага выкарыстання ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнага рэсурсу "Вясна" і экстрэмісцкага фармавання "Белсат"".

За сваю журналісцкую дзейнасць Ларысу Шчыракову болей за 40 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў і арыштаў. Урэшце яна вымушаная была заявіць аб тым, што сыходзіць з журналісцкай дзейнасці і пачала займацца этнафотасесіямі і псіхалогіяй. 

Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова.

Як пачуваецца за кратамі палітзняволеная Ларыса Шчыракова

Яшчэ Ларыса ходзіць на прагулкі, займаецца фізкультурай і не купляе ў атаварцы лішняга, бо дбае пра фігуру

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства