viasna on patreon

Затрыманні за акцыі, песні і рэгістрацыю ў чат-боце: хроніка пераследу 3-4 жніўня Дапоўнена

2023 2023-08-03T15:31:17+0300 2023-08-07T15:49:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazlouskaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-4 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чацвёртага жніўня

У Беларусі прызналі экстрэмісцкім Telegram-канал «Варушыся»

Канал прапаноўвае людзям гранты, бясплатныя стажыроўкі і трэнінгі, магчымасці фармальнай і нефармальнай адукацыі.Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска. Таксама прызнаны «экстрэмісцкім» і лагатып «Варушыся».

Акрамя гэтага, «экстрэмісцкім» разам з лагатыпам прызнаны Telegram-канал пра беларусі баскетбол «Пляцоўка | Pliacoúka». Адпаведнае рашэнне прынятае таксама судом Цэнтральнага раёну Мінска.


Сілавікі апублікавалі «пакаяльнае відэа» з гродзенцам

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». Па інфармацыі сілавікоў, затрыманага адправілі ў ІЧУ.

Сілавікі 31 ліпеня ўжо публікавалі відэа з затрыманнем мужчыны, але праз нейкі час яно было выдаленае. 4-га жніўня відэа загрузілі паўторна.


За падпіску на «экстрэмісцкія» старонкі аштрафавалі шматдзетную маці

Суддзя Дубровенскага раёна Марыя Цыклінская 15 чэрвеня за падпіску на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках пастанавіла аштрафаваць на 370 рублёў маці траіх малалетніх дзяцей Святлану Маталыгіну.

У судовым паседжанні быў усталяваны факт таго, што «правапарушальніца» з дапамогай тэлефона з 2020 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела падпіску на інфармацыйную прадукцыю ў дзвюх групах, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Міліцыя выявіла гэтую інфармацыю падчас маніторынгу інфармацыйных рэсурсаў у інтэрнеце.


Як мінімум 7 сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць хлопца за «экстрэмісцкую» падпіску ў сацсетках

На «пакаяльным відэа» затрыманы Уладзімір Паўлавец кажа, што быў падпісаны ў сацсетках на старонку «Зеркало», а таксама нібыта далучыўся да чат-бота плана «Перамога». Бачна, што хлопца збілі пасля затрымання — у яго гематома і сінякі на твары.

Відэа затрымання апублікаваў прапагандыст Азаронак, здзекліва пракаментаваўшы збіццё беларуса словамі «Что с лицом?».


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 25 прозвішчаў — цяпер у ім 3111 чалавек

4 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі супрацоўніцу службы «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска Святлану Бычкоўскую, адміністратара Telegram-канала Уладзіміра Астапчыка, палітвязня Яраслава Саковіча, якога катавалі за дапамогу Украіне.


Трэцяга жніўня

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі яшчэ адну дзяўчыну з фільма DELFI

На «пакаяльным відэа» яна кажа, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў 2020-ым годзе — а менавіта, стаяла на дарозе з плакатам. Паводле сілавікоў, кадры з дзяўчынай знайшлі ў фільме DELFI пра беларускія пратэсты.

Гэта ўжо як мінімум чацвёрты чалавек, затрыманы пасля выхаду фільма.


У Светлагорску была затрымана рэдактарка кампаніі «Ранак»

У Светлагорску сёння раніцай была затрымана рэдактарка інфармацыйнай кампаніі «Ранак» Юлія Даўлетава. Да цяперашняга часу яна не выпушчана. Затрыманне адбылося па месцы жыхарства. Каб не турбаваць дзяцей, Юлія выйшла з кватэры ў пад’езд, пасля чаго дадому не вернулася, піша «Гомельская Вясна».

Нагадаем, што ў чэрвені шэраг работнікаў «Ранка» ўжо затрымліваліся, на іх былі накладзены арышты і штрафы за «экстрэмізм» па артыкуле 19.11 КаАП. Тады Даўлетавай сярод затрыманых не было. Затым сайт «Ранка» быў закрыты, а 4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля аб’явіў яго і адпаведныя старонкі ў сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Затрыманні ў чэрвені адбыліся пасля таго, як «Ранак» першым паведаміў пра выбух і гібель людзей на светлагорскім заводзе беленай цэлюлозы.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Telegram-канал «Беларуская Радыкальня»;
  • TikTok-старонкі «kuzmitskaya3», «Be1arus 2020», «Капiбара с Беларусi».

Сілавікі затрымалі жанчыну за рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога» 

На «пакаяльным відэа» жанчына называе сваё імя — Казлоўская Жанна — і кажа, што прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». Сілавікі прымусілі яе прасіць прабачэння за гэтыя дзеянні.

Таксама жыхара Мінска Андрэя Круглёва затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

Мужчыну вінавацяць у тым, што ён зарэгістраваўся ў чат-боце плана «Перамога». Як піша "Наша ніва", цалкам магчыма, што ён перадаў свае асабістыя звесткі ў фэйкавы клон чат-бота і ўступіў у камунікацыю з сілавікамі.


Палітзняволеную Вікторыю Кульшу адправілі ў ШІЗА 

Вікторыя Кульша

Учора, другога жніўня, да палітзняволенай не пусцілі адваката. Прычына ў тым, што палітзняволеную змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак.Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.

За паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.


Учора ў Мінску быў затрыманы Алесь Сакалуха 

Пра гэта паведамляюць сябры Алеся. Ён быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго яго затрымалі на 10 сутак па крымінальнай справе па «народным» арт. 342 за ўдзел у акцыях пратэсту.

Алеся разам з жонкай Марынай затрымлівалі восенню 2021-га году.


Сілавікі затрымалі 44-гадовую жанчыну, якая дома ў сябе слухала песню «Україна понад усе!» і падпявала 

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, затрыманне адбылося ў Іванаве. Ларысу Несцярук прымусілі папрасіць прабачэння і праспяваць гімн Беларусі — пасля гэтага яе арыштавалі і адправілі ў ІЧУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства