viasna on patreon

55-гадовага мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі паводле некалькіх артыкулаў

2023 2023-08-09T15:21:00+0300 2023-08-09T20:22:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bireta_2021.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёмага жніўня ў судзе Гродзенскага раёну вынесены прысуд 55-гадоваму жыхару Верцялішак Аляксандру Бірэту. Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі.

У працэсе фігуравалі шэсць эпізодаў, Бірэту звінавацілі паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 (Паклёп).

Акрамя таго Бірэта мусіць выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Пацярпелая супрацоўніца АМАП Марыя Мазуркевіч хацела ўдвая большую суму.

Дагэтуль 17 лютага Аляксандра Бірэту судзілі паводле ч. 1 арт. 19.10 КаАП за нібыта прапаганду нацысцкай сімволікі і паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства