viasna on patreon

Берасцеец абразіў амапаўца: пракурор запрасіў год калоніі і 120 базавых штрафу

2023 2023-08-10T17:15:53+0300 2023-08-14T13:49:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/litvak-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Літвак. Фота з сацыяльных сетак

Міхаіл Літвак. Фота з сацыяльных сетак

Суд Брэсцкага раёна 8 і 9 жніўня разглядаў крымінальную справу, заведзеную на 35-гадовага Міхаіла Літвака. Мужчыну абвінавачвалі паводле арт. 369 КК у публічнай абразе прадстаўніка ўлады.

Суддзёй на працэсе выступаў Сяргей Маручак, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора раёна  Аляксандр Таранько.

З 19 чэрвеня 2023 года Літвак знаходзіцца пад вартай, піша “Берасцейская вясна”.

Міхаіла абвінавачвалі ў тым, што 9 жніўня 2021 года ў тэлеграм-чаце “Рэальная Беларусь Чат” ён пакінуў паведамленне, якое прызналі публічнай абразай камандзіра ўзвода АМАПа Валянціна Пашкевіча, а менавіта выкарыстаў слова «дэбіл».

На судзе Пашкевіч, які абразіўся, прысутнічаў асабіста. Згадаў, што цяпер у Менску разглядаецца яшчэ адна крымінальная справа за каментар пра яго.

Пашкевіч запрасіў у суда дзве тысячы рублёў маральнай кампенсацыі з Літвака. Паколькі сам Літвак на судзе быў пад канвоем, за час суда гэтыя 2 тысячы паспелі перавесці блізкія Літвака. Пасля гэтага Пашкевіч ад пададзенага ў суд пазову адмовіўся, патлумачыўшы суддзі, што яму ўжо ўсё кампенсавалі.

Ужо пасля гэтага пракурор Таранько, нягледзячы на тое што ў Літвака ёсць двое непаўнагадовых дзяцей, прасіў суд пакараць мужчыну годам калоніі агульнага рэжыму са штрафам 120 базавых велічынь (4440 рублёў).

Прысуд Літваку абвясцілі 9 жніўня 2023, але рашэнне пакуль невядомае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства