viasna on patreon

"Хвіліна як дзень". Палітвязні — пра момант свайго вызвалення. Падкаст "Вясна прыйдзе"

2023 2023-08-11T15:19:26+0300 2023-08-11T16:31:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka-38.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі.  Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі.

Палітзвязні, якія распавялі свае гісторыі:

Аляксандр Бабко: "Папірос нямерана спаліў… Я вельмі хваляваўся — зараз убачу волю! І тут я пачуў сястры голас... Нават зараз такія мурашкі, успаміны".

Дзяніс Дзёмух: "Паветра ў калоніі і калі ты выйшаў, мяняецца. Як быццам ты быў у купале, дзе проста іншы свет. І ты выходзіш — і ўдыхаеш свежае паветра. Як быццам ты адкрыў партал — і ўвайшоў у новы свет".

Вольга Дубовік: "[У дзень вызвалення] гуляла па Гомелі — не хацелася ездзіць на транспарце. Зайшла ў краму — зразумела, што хачу глазураваных сыркоў. Накупіла. Было нязвыкла хадзіць па горадзе".

Алег Груздзіловіч: "Калі мяне вялі ў калоніі па калідоры, у мяне ў глазах было цёмна. А калі зачыталі мне ўказ аб падпісанні прашэння аб памілаванні — я стаў бачыць нармальна. Бачу, што гэта робіць жанчынка-афіцэрка... І я стаў паступова вяртацца да жыцця".

Аляксандр Казакевіч: "Калі я выпаўз [праз граніцу], я пад памежным слупом лёг і, напэўна, пяць хвілін ляжаў і кайфаваў: усё, я не ў Беларусі!"


Слухайце выпуск падкаста на:

Іншыя выпускі падкаста:

Шлях да "Вясны". Як прыходзяць да праваабароны

За 27 год існавання да ПЦ "Вясна" далучаліся ўсё новыя людзі, але хто яны і чаму абралі шлях праваабароны?

Смех скрозь слёзы. Самыя крынжовыя выпадкі з судоў Беларусі

Дзве назіральніцы за судамі дзеляцца сваімі самымі вясёлымі і крынжовымі сітуацыямі, якія яны пабачылі на палітычна-матываваных судовых працэсах у Беларусі.

Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў — у падкасце "Вясна прыйдзе"

Спачатку малявалі ўласнаруч, а потым пачалі друкаваць. Майстэрня ствараецца яшчэ да дня выбараў 2020 — і паступова ўзрастае да буйной ініцыятывы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства