viasna on patreon

Затрыманні пасля вяртання з-за мяжы, аблава ў Гомелі: хроніка пераследу 12-14 жніўня Дапоўнена

2023 2023-08-14T10:14:00+0300 2023-08-14T19:40:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/adamovich-ks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-14 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

На Шчучыншчыне затрыманы ксёндз Антоні Адамовіч

Сёння адбылося затрыманне пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску, Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Сілавікі спрабавалі затрымаць ксяндза ў самім касцёле, але людзі не дазволілі. У плябані касцёла правялі ператрус.

Як стала вядома, яшчэ ў пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Сённяшняе затрыманне, імаверна, і стала наступствам гэтай праверкі.


Сілавікі затрымалі жанчыну пры вяртанні ў Беларусь

Як стала вядома @belsat стала вядома пра чарговы арышт на мяжы на пераходзе «Варшаўскі мост».

Затрыманая – Алена Дзмітрыева, якая вярталася з Польшчы ў Брэст. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся, тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.

У выніку жанчыну затрымалі. Гэта адбылося некалькі дзён таму.


Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага перавялі на турэмны рэжым

Дзмітрый Дубоўскі — актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Пазней яго асудзілі да 18 гадоў калоніі. У мінулым лістападзе супраць яго распачалі новую справу за падзеі дзесяцігадовай даўніны і асудзілі да 5 гадоў зняволення — канчаткова палітвязню прызначылі 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Дзмітрый Дубоўскі на судзе. Фота: sb.by

27 чэрвеня ў Віцебску адбыўся суд па змене Дзмітрыю рэжыму ўтрымання. Па інфармацыі @belarus_abc, суддзя Наталля Траццякова перавяла палітвязня на турэмны рэжым за парушэнне правілаў распарадку. Дубоўскага ўжо этапавалі ў магілёўскую турму № 4.

Падтрымайце Дзмітрыя: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі


Наталля Крук, якая адмовілася размаўляць з прапагандыстам Азаронкам, знаходзіцца за кратамі

Жанчына нядаўна вярнулася з Польшчы. Раней 38-гадовая Наталля Крук адмовілася размаўляць з Рыгорам Азаронкам, калі той прыйшоў браць “пакаяльнае інтэрв’ю”.

Прапагандыст зачытваў каментары ў сацыяльных сетках, сцвярджаючы, што іх пакідала яго суразмоўца. Але жанчына моўчкі глядзела на яго, а на пытанні не адказвала, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Відэа з ёй з’явілася, як пішуць у ГУБАЗіК, пасля размовы “са звычайным беларускім операм”. На ім дзяўчына кажа, што там, дзе яна знаходзіцца, цяжка “і маральна, і фізічна”, што сведчыць пра яе затрыманне.


Новая аблава сілавікоў у Гомелі

Мінімум чатыры чалавекі былі затрыманыя падчас аблавы сілавікоў у Гомелі. Іх» пакаянныя " відэа апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Калі праводзіўся "рэйд" не ўдакладняецца. У апублікаваным роліку відаць, як адну з кватэр штурмуе АМАП. У "пакаяльных" відэа гамяльцы распавялі, што былі затрыманыя за падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы.

Адзін з затрыманых прадставіўся "пацыфістам" і адміністратарам дыскард-канала "Злы TV".

Таксама пад аблаву трапіў і студэнт-правазнаўца Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Маладога чалавека прымусілі на камеру сказаць, 

што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкую супольнасць» і праспяваць гімн Беларусі.\


Папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

Па заяве пракуратуры Магілёўскай вобласці інфармацыйная прадукцыя акаўнтаў "Рабочы рух", размешчаная на відэахостынгу "YouTube", у сацыяльных сетках "Facebook" і "TikTok" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.


Чэмпіёна па шахматах прызналі «экстрэмістам» і адправілі на прымусовае лячэнне

Раней прозвішча гамяльчаніна Валерыя Яроцкага не сыходзіла з дзяржаўных газет: у 2019 годзе мужчына стаў чэмпіёнам гораду па шахматах, а яшчэ выйграў хуткі турнір у Асіповічах. Але 19 ліпеня бягучага году дзяржава адправіла Яроцкага на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай лякарні, паведамляе “Гомельска вясна”.

Так пастанавіў суд, бо раней на Валерыя Яроцкага завялі крымінальныя справы па арт. 188 (паклёп) і ч. 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на Лукашэнку).

Акрамя таго нядаўна стала вядома, што мужчыну дадалі і ў так званы «экстрэмісцкі» спіс.


Сілавікі затрымалі за пратэсты аднаго з топ-мэнэджараў БелАЗу

На «пакаяльным» відэа мужчына, якога журналісты ідэнтыфікавалі як Андрэя Фёдрава (дырэктар Цэнтру тэхнічнай падтрымкі «КМА-БелАЗ» у Белгарадскай вобласці РФ) прызнаецца ў тым, што выходзіў на маршы і пісаў «няправільныя» каментары, піша Белсат.

На відэа, якое выклалі лукашысты, Фёдараў сядзіць у разарванай кашулі – рукавы адарваныя так, каб прадэманстраваць ягоныя татуіроўкі. У татуіроўках з пункту гледжання нармальных людзей няма нічога крамольнага – гэта ўзоры нацыянальнага беларускага арнаменту і вершнік на кані (адсылка да гербу «Пагоня»).


Партыя БНФ - ліквідаваная

Вярхоўны суд Беларусі 14 ліпеня разгледеў пазоў Мінюста аб ліквідацыі партыі БНФ.

Адна з найстарэйшых апазіцыйных партый прадказальна ліківідаваная.

У верасні 2022 года яе старшыня Рыгор Костусеў быў прыгавораны па палітычных матывах да 10 год пазбаўлення волі.


Масавыя затрыманні завадчан у Наваградку

На мінулым тыдні міліцыянты затрымалі на працоўных месцах не менш за трох супрацоўнікаў Наваградскага завода газавай апаратуры.

Сярод затрыманых ёсць жанчына. Як паведамляюць праваабаронцам, затрыманні на заводзе адбываюцца амаль кожны тыдзень за падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы. Супрацоўнікаў прымушаюць здаваць тэлефоны на праверку.

Паведамляецца, што "чысткамі" на прадпрыемстве займаецца былы супрацоўнік Наваградскага РАУС Машчар, які цяпер працуе ідэолагам на НЗГА.


На актывіста з Рагачова завялі крымінальную справу

На актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта (артыкул 368 КК), мужчына даведаўся пра гэта з дзяржаўнай раённай газеты «Свабоднае слова», піша «Зеркало».

У раённай газеце Рагачова "Свабоднае слова” 11 жніўня выйшаў кароткі агляд крымінальны навін, у якім паведамілі, што ў дачыненні да» апазіцыянера, які ўцёк у Польшчу" Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Па сцвярджэнні аўтара калонкі прычынай стала тое, што Дашкевіч у сваёй групе "Рагачоў Онлайн" у Viber абразіў Лукашэнку.

Раней праз публікацыю на сайце «Рагачоў Онлайн " фота з Анджэем Дудам на фоне сцяга, падобнага на бел-чырвона-белы, на Дашкевіча завялі адміністрацыйную справу за распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі (артыкул 19.11 КаАП).

Мужчына з'ехаў з Беларусі амаль год таму, але да яго дадому ў Рагачове перыядычна прыходзяць сілавікі.


У Мінску затрыманы пастар Ганчарэнка

Сілавікі затрымалі пастара царквы "Новае жыццё" Вячаслава Ганчарэнку, піша "Хрысціянская візія".

Аўтары канала паведамляюць, што ў дом пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнкі ўварваліся 20 узброеных сілавікоў з галоўнага ўпраўлення па арганізаванай злачыннасці. У доме быў праведзены ператрус. Ганчарэнка і яго зяць Ілля Будай былі затрыманыя.

Царква "Новае жыццё" - гэта рэлігійная абшчына хрысціян поўнага Евангелля. 

У пачатку 2021 года ўлады горада абвінавацілі суполку ў нямэтавым выкарыстанні ўчастка, на што вернікі сцвярджалі, што іх незаконна пазбавілі права на зямлю.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства