У Гомелі пачаўся суд аб фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці
https://spring96.org./be/news/112489
2023
2023-08-16T10:12:40+0300
2023-08-16T10:12:40+0300
2024-05-31T11:09:27+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/makeeu-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд 16 жніўня пачаў разгляд крымінальнай справы аб фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці. Судзяць мясцовага прадпрымальніка Дзмітрыя Макеева.
Судовы працэс вядзе суддзя Яўген Шаршнёў. Макеева абвінавачваюць па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 2 арт. 361-3 – удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
- ч. 1 і 2 арт. 361-2 – фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 1 і 2 арт. 361-4 – садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.