viasna on patreon

Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 16 жніўня

2023 2023-08-16T14:05:22+0300 2023-08-16T15:43:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/photo_2023-08-16_14-33-53.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У лесе пад Наваградкам сілавікі разагналі каталіцкі скаўцкі летнік

Як піша "Хрысціянская візія", у мясцовым прапагандысцкім тэлеграм-канале выклікалі пытанні шэўроны ўдзельнікаў летніка. Пасля скаргі прапагандыстаў, улады правялі са скаўтамі "прафілактычную гутарку" і тыя вымушаныя былі пакінуць месца правядзення летніка.


Праваабаронцам стала вядома, што ўчора ў Жлобіне затрымалі прынамсі некалькі чалавек

Сярод іх завадчанін БМЗ Аляксей Аўдзееў і яго дзяўчына. Яны жывуць у вёсцы Пірэвічы. Дома ў пары, а таксама ў іх бацькоў, адбыліся вобшукі.

На дзяўчыну склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкулу. Падрабязнасці затрымання Аляксея пакуль невядомыя.


Масавыя затрыманні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

Аб гэтым паведамляе "Радыё Свабода". Супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек, сярод якіх намесьнік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства