viasna on patreon

68-гадовую палітзняволеную асудзілі да шасці гадоў калоніі за каментары

2023 2023-08-16T15:57:30+0300 2023-08-16T17:22:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatrovich_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 11 жніўня 2023 году да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку Наталлю Пятровіч.

Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 3 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу. Яна была затрыманая 19 снежня 2022 году ў сваёй кватэры за каментары. Першапачаткова ёй таксама ставілі ў віну арт. 342 Крымінальнага кодэксу, але ён быў зняты падчас следства. 

Таксама Наталля Іванаўна мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры болей за тры тысячы рублёў паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу. Прысуд вынесла Вера Галаўко ў Мінскім гарадскім судзе. 

Нядаўна яна даслала ліст на волю:

"Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку."

Падтрымайце Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Наталля Іванаўна Пятровіч

Напісаць анлайн

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства