viasna on patreon

"Над лукашэнкаўскай Беларуссю навісла трагічная цемра апоўдні". Тры беларускія палітвязні атрымалі "хросных"

2023 2023-08-16T16:15:17+0300 2024-10-29T14:15:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/olga-richertova-zuschnitt-1020x1359.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі #WeStandBYyou яшчэ тры еўрапейскіх парламентарыя сталі сімвалічнымі хроснымі для трох беларускіх палітвязняў: Арцёма Зубракова, Андрэя Раптуновіча і Рыты Зотавай.

Бенедэта дэла Ведава — дэпутат італьянскага парламента, адзін з заснавальнікаў партыі + Europa (Più Europa). Будучы першым італьянскім парламентарыем, які далучыўся да кампаніі #WeStandBYyou, ён стаў хросным Арцёма Зубракова і адзначыў:

benedetto-della-vedova-zuschnitt-1020x13
Бенедэта дэла Ведава

“У студзені 2023 года Арцём Зубракоў, 32-гадовы супрацоўнік холдынгу “Белагра”, у закрытым судовым паседжанні быў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. У чым яго абвінавацілі? Падчас ператрусу былі канфіскаваныя бел-чырвона-белую атрыбутыку. Гэтых смяхотных “абвінавачванняў” аказалася дастаткова, каб распачаць справу па сумна вядомым артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса аб распальванні варожасці. Над лукашэнкаўскай Беларуссю навісла трагічная цемра апоўдні. Я заклікаю беларускія судовыя органы неадкладна вызваліць Арцёма і гарантаваць яму і ўсім іншым палітычным зняволеным права на справядлівы суд. Я заклікаю іншых італьянскіх заканадаўцаў і членаў парламента ва ўсім свеце падтрымаць кампанію Libereco і сімвалічна ўзяць пад апеку адвольна арыштаванага палітычнага зняволенага. Я спадзяюся на змену рэжыму ў Беларусі, але цяпер мы павінны калектыўна зрабіць усё магчымае для стварэння і ўмацавання абставін, якія спрыялі б прыцягненню да адказнасці за парушэнне правоў чалавека”.

Вольга Рыхтэрава з'яўляецца віцэ-прэзідэнткай Палаты дэпутатаў Чэшскай Рэспублікі. Яна стала хроснай Рыты Зотавай і заявіла наступнае:

olga-richertova-zuschnitt-1020x1359.jpg
Вольга Рыхтэрава

“Рыта Зотава, беларуская студэнтка, была арыштаваная 28 снежня 2021 года за распаўсюд улётак, змест якіх, на думку следчых, быў “зневажальным” для амапаўцаў.  Яна адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Яшчэ адна прадстаўніца моладзі ў таталітарнай краіне. Беларускі рэжым жорстка карае кожны голас, які прагне свабоды, адымаючы ў маладых людзей будучыню. Паколькі Аліна Горава, гісторыю якой я ўжо публічна асвятляла, была адпушчаная пад хатні арышт, я вырашыла засяродзіцца на справе Рыты Зотавай і стаць яе палітычнай хроснай маці. Кожны голас у падтрымку палітвязняў мае значэнне”.

Марсель Эмерых — дэпутат нямецкага Бундэстага, які прадстаўляе Альянс 90/"Зялёныя".  Ён стаў хросным Андрэя Раптуновіча і заяўвіў:

marcel-emmerich-andrei-raptunovich-1020x
Марсель Эмерых

“Я цалкам салідарны з палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Супрацьстаяць нелегітымнаму рэжыму на чале з дыктатарам і яго рэпрэсіям – не злачынства. Андрэй Раптуновіч быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі за праяву салідарнасці з Украінай пасля таго, як Расія пры падтрымцы беларускага рэжыму напала на Украіну летась. Аказваючы мужны супраціў, ён і яго равеснікі рызыкуюць многім. Яны выступаюць не толькі за свабоду і самавызначэнне свайго народа, але і за народ Украіны. Я буду працягваць кампанію за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і цвёрда стаяць на баку смелага народа Беларусі.  Беларускі дэмакратычны рух можа разлічваць на нашу поўную салідарнасць і падтрымку”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства