viasna on patreon

Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей з Брэста асудзілі за абразы Лукашэнкі і чыноўнікаў

2023 2023-08-16T17:11:16+0300 2023-08-16T17:11:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prakapchuk-aleg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 22 чэрвеня вынеслі прысуд бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей Алегу Пракапчуку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Судовы працэс вёў суддзя Яўген Брэган.

Як піша “Берасцейская вясна”, Алега затрымалі яшчэ 15 сакавіка 2023 года, і з тых часоў не выпускалі на волю. Спярша яго асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) за тое, што ў асабістых паведамленнях пераслаў знаёмаму тэлеграм-пост з канала “Вусы Лукашэнкі” і арыштавалі на 10 сутак.

А ўжо 22 сакавіка 2023 года мужчыну змясцілі ў СІЗА №7 Брэста пад варту па крымінальным абвінавачванні.

Сілавікі запісалі “пакаяннае відэа”, дзе Пракапчук кажа на камеру, што затрыманы за каментары пра Лукашэнку і беларускіх вайскоўцаў.

У выніку па двух артыкулах Пракапчуку прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у  памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства