Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 12 палітычных зняволеных
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
16 жніўня 2023 г.
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную дзейнасць выкарыстоўваюцца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна больш жорсткім і дапоўнілася новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, якія аб'яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:
- Дзмітрый Празецкі асуджаны паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Таццяна Бізюк асуджана паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Вадзім Храсько асуджаны паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Анастасія Пакаташкіна затрымана паводле арт. 290-1 КК (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці);
- Наталля Жлоба ўтрымліваецца пад вартай па абвінавачанні паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі;
- Ірына Скроб асуджана паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкай дзейнасці) да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Уладзімір Якімец асуджаны паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Аляксандр Ігнацюк узяты пад варту паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
- Алег Дабрыднеў асуджаны паводле арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 і 2 ат. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Кірыл Балахонаў асуджаны паводле арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 і 2 ат. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Аляксандр Рукойць асуджаны паводле арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) да 3 гадоў;
- Уладзіслаў Ефімовіч асуджаны паводле арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 і 2 ат. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
Мы прызнаем згаданых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:
- Неадкладна вызваліць палітзняволеных Дзмітрыя Празецкага, Таццяну Бізюк, Вадзіма Храсько, Анастасію Пакаташкіну, Наталлю Жлобу, Ірыну Скроб, Уладзіміра Якімца, Аляксандра Ігнацюка, Кірыла Балахонава, Аляксандра Рукойця, Уладзіслава Ефімовіча;
- Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Беларускі ПЭН;
Прававая ініцыятыва;
Lawtrend;
Офіс па правах людзей з інваліднасцю;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звазскова;
Беларускі Хельсінкскі Камітэт.