viasna on patreon

Гомельскага прадпрымальніка асудзілі за падтрымку Украіны і данаты ў фонд салідарнасці

2023 2023-08-17T17:50:19+0300 2023-08-17T17:56:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tashkjinau-16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Ташкінаў

Юрый Ташкінаў

У Гомельскім абласным судзе 17 жніўня вынесены прысуд прадпрымальніку і рэзідэнту Гомельскага тэхнапарку Юрыю Ташкінаву. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і  фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт.361-2 КК).

Па версіі следства ён «пакідаў негатыўныя каментары адносна журналістаў дзяржСМІ, а таксама перавёў каля 100 долараў фонду салідарнасці Bysol".

Гомельскі абласны суд разглядаў гэтую справу ў закрытым рэжыме пачынаючы з 20 ліпеня. Справу вёў суддзя Аляксандр Піскуноў.

Юрый Ташкінаў быў рэзідэнтам Гомельскага тэхнапарку. У 2018 годзе ён распрацаваў мабільнае прыкладанне для анлайн-пошуку выканаўцаў розных работ і паслуг.

Пасля пачатку шырокамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну гамяльчук у сацыяльных сетках выказваўся супраць вайны і публікаваў справаздачы аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Чарнігаўшчыны, якая была акупаваная ў пачатку вясны 2022 года.

Ташкінаву прысудзілі пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.

Таксама ў Юрыя Ташкінава канфіскавалі мабільны тэлефон.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства