Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 22 жніўня:
Каментар эксперта: “Экстрэмізм”. Сайт “Гомельская Вясна” прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, а ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі прадмова да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і два ананімныя вершы са зборніка, якія прыпісваюцца даследчыкамі да творчасці класіка беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.
Каментар: Размова з каардынатаркай Майстэрні паштовак салідарнасці:
“Няма нагоды, каб не пісаць”, — кажа Дар’я Рублеўская.
Па-за межамі: Як беларусы Эстоніі штомесяц збіраюцца, каб напісаць лісты палітвязням.