viasna on patreon

Затрыманні, "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка палітычнага пераследу 22 жніўня Дапоўнена

2023 2023-08-22T13:11:10+0300 2023-08-23T01:33:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zharski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У пастаўчаніна Дзяніса Цыбульскага за «лайкі» забралі тры тэлефоны і далі 22 сутак арышту 

Спачатку мужчыну арыштавалі на 15 сутак, затым — на 7. Абодва разы судзілі Цыбульскага за «экстрэмісцкія» матэрыялы ў «Аднакласніках». Вядома, што ў Дзяніса канфіскавалі «Xiaomi POCO X3» і «Samsung Galaxy J5».

Мужчына віну не прызнаў і заявіў на судзе, што калі «лайкаў» матэрыялы, якія яму спадабаліся, то не пераследваў мэты іх распаўсюду і не рабіў рэпосты.


Па вяртанні з Літвы затрыманы наваполацкі стаматолаг Аляксандр Грудніцкі і яго жонка

Інцыдэнт адбыўся 21 жніўня. «Яны вярталіся ад сына з Літвы, іх затрымалі на беларускай мяжы. 22 жніўня Грудніцкі мусіў выйсці на прыём пацыентаў, але гэтага не адбылося», — сказаў суразмоўца.

Прычына затрымання, статус і месцазнаходжанне лекара і яго жонкі невядомыя.


За «экстрэмізм» кіроўца-дальнабойшчык атрымаў 10 сутак арышту

Суддзя Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 31 ліпеня прыняў рашэнне арыштаваць на 10 сутак кіроўцу-міжнародніка Дзмітрыя Жарскага, які, на думку суддзі, распаўсюджваў у сацыяльных сетках экстрэмісцкія матэрыялы. На разгляд адміністратыўнай справы Дзмітрый не з'явіўся.

Суд устанавіў, што Жарскі захоўваў з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкага зместу, якая знаходзілася старонках сацыяльнай сеткі «Instagram» з назвай «NEXTA» і «Charter97.оrg».

Суддзя Вязіцкі пастанавіў арыштаваць кіроўцу-міжнародніка на дзесяць сутак і канфіскаваць у даход дзяржавы яго тэлефон, піша «Віцебская Вясна».


Стыкеры «Дзякуй» і «Грустный Коленька» — чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

  • Telegram-каналы «Валанцёры Офіса», «Good morning Gruchevka», «Беларускі Дом ва Украіне», «КААРДЫНУЮЧАЯ УПРАВА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ», «Домбровка-3 — чат квартала»;
  • Старонка ва «Укантакце» «Альтернатива Беларусь»;
  • Сайт і сацсеткі праекту «Shakal.Today»;
  • Instagram-старонка «honor-blr»;
  • Тэлеграм-стыкеры «Дзякуй»;
  • Сацсеткі праекту «Грустный Коленька».

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Хватит бояться! – Татьяна Мартынова»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, такое рашэнне было прынятае МУС на падставе «арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб». 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства