viasna on patreon

Жыхара Мазыра ў закрытым рэжыме асудзілі па пратэсных артыкулах

2023 2023-08-23T06:45:08+0300 2023-08-23T06:45:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 22 жніўня вынес прысуд жыхару Мазыра Антону Хадкевічу, абвінаваціўшы яго адразу па некалькі пратэсных артыкулах.

Антона Хадкевіча абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (ч. 1 арт. 342 КК) садзейнічаў «экстрэмісцкай» дзейнасці ( ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК РБ) праз уваходжанне у «экстрэмісцкае» фарміраванне. Апроч гэтага, Антона абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК РБ), піша "Гомельская вясна".

Вядома, што Антон Хадкевіч працаваў інжынерам-энергетыкам у мінскай фірме, якая ў той час абслугоўвала аб'екты Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Ён быў затрыманы ў лістападзе 2022 г. супрацоўнікамі гомельскага ГУБАЗіК і АМАП на працоўным месцы. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА-3. 

Суддзя Харошка Алег, якога ўнеслі ў санкцыйны спіс Еўразвязу, пакараў Хадкевіча пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Падтрымаць Антона: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003, Хадкевіч Антон Анатольевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства