Мужа і жонку з Дзяржынска асудзілі па групавым фотаздымку з акцыі пратэсту
https://spring96.org./be/news/112578
2023
2023-08-24T16:29:35+0300
2023-08-24T16:29:35+0300
2023-08-25T10:12:09+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sud-centralny-minsk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня па фотаздымку з акцыі пратэсту ў Дзяржынску асудзілі мужа і жонку Сяргея і Таццяну Дзешчыцаў. Суддзя Юльяна Шчэрба прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Сяргей Дзешчыц быў затрыманы падчас "хапуна" ў Дзяржынску напачатку красавіка і змешчаны пад варту. Да суда ён утрымліваўся ў жодзінскай турме. Яго з жонкай ідэнтыфікавалі па групавым фотаздымку з акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Варта адзначыць, што затрыманні людзей па гэтаму фота працягваюцца і па сёння.