viasna on patreon

У Гомелі пачынаецца суд над танцоркай і прадпрымальніцай Вікторыяй Гаўрылінай

2023 2023-08-25T09:28:02+0300 2023-08-25T15:40:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gaurylin_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вікторыя і Дзмітрый Гаўрыліны. Фота з сацыяльных сетак

Вікторыя і Дзмітрый Гаўрыліны. Фота з сацыяльных сетак

У Гомельскім абласным судзе 25 жніўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Яе абвінавачваюць у ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні паводле арт. 361-2 КК, а таксама за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці паводле ч. 1 арт. 179 КК і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле арт. 203-1 КК. 

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, суддзёй прызначаны Анатоль Сотнікаў.

Вікторыя Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Была затрыманая разам з мужам Дзмітрыем 27 студзеня 2023 года і да суда змешчаная ў СІЗА №3 Гомеля.

На тэлеканале АНТ паказалі "пакаяльнае" відэа з Вікторыяй. У сюжэце яе абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, зліве дадзеных сілавікоў, удзеле ў плане "Перамога", фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.

Разам з Вікторыяй быў затрыманы яе муж Дзмітрый Гаўрылін, які адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю.

Дзмітрый – дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта "Бан-Жвірба". Яны таксама вядомыя танцоры.

Падтрымайце Вікторыю лістом альбо паштоўкай: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вікторыя Анатольеўна Гаўрыліна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства