viasna on patreon

У Магілёве вучоную асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі

2023 2023-08-25T14:40:00+0300 2023-08-25T15:51:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/skrygan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Скрыган. Фота з сацыяльных сетак

Ганна Скрыган. Фота з сацыяльных сетак

Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме 23 жніўня вынес прысуд 47-гадовай кандыдатцы геаграфічных навук, былой загадчыцы кафедры БРУ Ганне Скрыган, абвінаваціўшы яе ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Ірына Цяплова.

Падрабязнасці працэсу і крымінальнай справы невядомыя, суд праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе MAYDAY.TEAM.

Ганна Скрыган — кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзялення міжнароднага аб'яднання "Экапраект". Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай. У БРУ ў розны час была дацэнткай кафедры "Бяспека жыццядзейнасці", а таксама загадчыцай кафедры "Аўтамабільныя дарогі".

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у "распальванні варожасці" і прызначыў пакаранне тэрмінам на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце зняволеную: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Ганна Юр'еўна Скрыган

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства