viasna on patreon

Пагаршэнне ўмоў утрымання палітвязняў, новыя "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка пераследу 26-28 жніўня Дапоўнена

2023 2023-08-28T14:25:00+0300 2023-08-30T09:13:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gundarsud.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26-28 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку

Вядома, што 23 жніўня яна Паліна цалкам адмовілася ад ежы. Гэта яе пратэст супраць тых жудасных умоваў, якія стварыла для Паліны адміністрацыя ІЧУ Рэчыцкага РАУС.

Паліна Шарэнда-Панасюк

Пасля прыбыцця ў ізалятар Паліну змясцілі ў камеру-адзіночку з поўнай антысанітарыяй, у якой ёсць насякомыя. У яе забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой. Спаць яна павінна на жалезных крывых пласцінах «шконкі», паколькі ёй не выдалі ніякіх пасцельных рэчаў. Яе не выводзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадачаў.

Таксама стала вядома, што ў Рэчыцкім ІЧУ ў Паліны прайшлі апошнія следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». На будучым тыдні справу перададуць у пракуратуру, а затым у суд Рэчыцкага раёна.


Знікла сувязь з палітзняволеным Уладзімірам Гундарам

Як стала вядома ад родных, палітзняволены Уладзімір Гундар не выходзіць на сувязь з сям'ёй з 3 жніўня. У гэты дзень ён патэлефанаў жонцы, яны паразмаўлялі і з той пары нічога няма: ні лістоў, ні званкоў. Маўчанне вельмі непакоіць блізкіх, бо да 3 жніўня лісты прыходзілі рэгулярна праз 2 дні.

Уладзімір Гундар падчас суда па

Званок у калонію нічога не праясніў — там адказалі, што нічога не могуць сказаць пра тое, дзе Уладзімір. Родныя мяркуюць, што мужчына мог быць адпраўлены ў ШІЗА. Вядома, што дасланая палітвязню 7 жніўня бандэроль вярнулася назад родным праз 10 дзён.

Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны агулам да 20 гадоў калоніі па некалькіх крымінальных справах. Мужчане мае інваліднасць праз адсутнасць адной нагі.

Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

На гэты раз у спіс МУСа яго трапілі:

Telegram-каналы і чаты «Хитрый Коля», «Филимонова-Багратиона»;

Youtube-канал «Пра Віцебск»;

Суполка ва «Укантакце» «Вистычи».


ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе

Відэа затрымання апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

На "пакаяльнае відэа" затрыманага прымусілі апрануць вышыванку і кепку з гербам Украіны. Сілавікі напісалі, што ў мужчыны былі заўважаны "падазроныя прадметы адзення".


У Мінску затрымалі юрыста буйной міжнароднай кампаніі за ўдзел у пратэстах

Затрыманага клічуць Аляксандр Філіпушка. Яму 33 гады, родам ён з Паставаў, піша "Наша Ніва".

Пасля школы Аляксандр паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і скончыў там магістратуру. Пасля першай ступені ўніверсітэта тры гады працаваў падатковым інспектарам у падатковай Маскоўскага раёна г. Мінска. Пасля гэтага, з 2015 да 2019-га года, быў аўдытарам у фінансавай кампаніі «ФБК-Бел». Наступныя два гады — аўдытарам і кіраўніком праектаў у мінскім офісе адной з найбуйнейшых аўдытарскіх кампаній свету Grant Thornton.

Аляксандра Філіпушку абвінавачваюць у тым, што ён «хадзіў па дарогах падчас пратэстаў». Звычайна гэта значыць, што чалавеку пагражае крымінальная справа па артыкуле 342 КК Беларусі — «Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».


Пацвердзілася інфармацыя пра затрыманне Андрэя Паротнікава

 Мяркуючы па кадрах "расследавання", якое збіраюцца выпусціць прапагандысты, вайсковы аналітык быў трапіў у рукі сілавікоў яшчэ ўвесну, піша "Еўрарадыё".

Паротнікаў зразумеў, што над ім навісла небяспека, і спрабаваў з'ехаць з Беларусі. Але яго размовы праслухоўваліся. Затрыманне адбылося ў Расіі, калі ён быў на шляху да бяспечнай краіны.

Па непацверджанай інфармацыі, цяпер Паротнікаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Андрэю інкрымінуюць «здраду дзяржаве».


Кантэнт яшчэ некалькіх рэсурсаў прызнаны “экстрэмісцкімі” матэрыяламі

Гаворка ідзе аб інфармацыйнай прадукцыі Telegram-канала Volny Belarus і інтэрнэт-рэсурсу "Кошт Урада". Яна прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі па заяве пракуратуры Савецкага раёна Мінска.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Генпракуратуру.

Аналагічнае рашэнне прынята і ў дачыненні да кантэнту інтэрнэт-супольнасці "Краіна Для Жыцця" ў сацыяльнай сетцы Facebook, які прызнаны экстрэмісцкім па заяве пракуратуры Полацкага раёна, піша nv-online.


Па чарговым даносе Юрыя Комара з чат-рулеткі затрымалі жыхара Бабруйска

Затрыманы 33-гадовы бабруйчанін Віктар Бярозкін. У відэа сілавікоў мужчына распавядае, што ён часова не працуе. Віктара затрымалі пасля гутаркі з правакатарам з чат-рулеткі Юрыем Комарам за ягоныя праўкраінскія і прабеларускія погляды.

Юрый Комар «разводзіць» людзей на шчырыя размовы пра іхнія палітычныя погляды, а пасля выкладае відэа ў сеціва, каб яго суразмоўцаў затрымаў ГУБАЗіК, піша "Наша Ніва".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства