viasna on patreon

У Зэльве судзяць мясцовага прадпрымальніка за паклёп і абразу Лукашэнкі

2023 2023-08-28T10:43:35+0300 2023-08-28T12:03:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lameka_viktar.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Ламека. Фота з сацыяльных сетак

Віктар Ламека. Фота з сацыяльных сетак

У будынку суду Зэльвенскага раёна 28 жніўня пачынаецца крымінальны працэс у дачыненні да прадпрымальніка Віктара Ламекі. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу прызначаная разглядаць суддзя Надзея Сцяпанава.

Прадпрымальнік з Зэльвы, палітзняволены Віктар Ламека быў жорстка затрыманы 29 сакавіка і збіты пры затрыманні. Пачаткова на яго склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Не даўшы Ламеку нават пакінуць будынак суда, сілавікі зноў затрымалі яго і зноў склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП РБ. Калі мужчына знаходзіўся ў следчым ізалятары, на яго склалі трэці пратакол. Пазней стала вядома, што Ламека знаходзіцца ў СІЗА, яму прад’яўлена абвінавачанне ўжо па крымінальных артыкулах. Пакуль мужчына быў у СІЗА, у яго памерла маці, піша "Гарадзенская вясна".

Яго ўтрымліваюць у СІЗА горада Баранавічы.

Віктар Ламека вядомы тым, што раней судзіўся з падатковай і бараніў прадпрымальнікаў з Гарадзеншчыны ў судах рознай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства