viasna on patreon

"Маючы пры сабе атрыбутыку – сцяг бел-чырвона-белага колеру, выказваў свае грамадска-палітычныя погляды"

2023 2023-08-29T10:59:45+0300 2023-08-29T11:50:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kurylenak.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Курылёнак. Фота з сацыяльных сетак

Андрэй Курылёнак. Фота з сацыяльных сетак

Судом Кастрычніцкага раёна Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асуджаны 36-гадовы Андрэй Курылёнак. 16 чэрвеня справу разглядала суддзя Іна Сівец.

Пра Курылёнка вядома, што ў 2017 годзе ён балатаваўся ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў. А 10 жніўня 2020 года быў затрыманы на масавай акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска і арыштаваны. Таксама 10 сутак адміністрацыйнага арышту яму прысудзіў суд 13 красавіка 2022 года за “непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы” паводле арт 24.3 КаАП.

Мае на ўтрыманні непаўнагадовых дзяцей.

Па матэрыялах абвінавачання, у жніўні 2020 года, “маючы пры сабе атрыбутыку – сцяг бел-чырвона-белага колеру, з дапамогай якой выказваў свае грамадска-палітычныя погляды ў мэтах нагнятання незадаволенасці, напружанасці і пратэснага настрою ў грамадстве, наўмысна ажыццявіў блакаванне руху транспартным сродкам, з дапамогай перакрыцця праезнай праспекта Пераможцаў”.

Суд прызначыў Курылёнку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 6 месяцаў.

14 ліпеня 2023 года Курылёнак быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства