viasna on patreon

"Экстрэмісцкае фармаванне", затрыманні, штрафы: хроніка пераследу першага верасня Дапоўнена

2023 2023-09-01T12:36:35+0300 2023-09-01T21:02:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hrudnickaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" першага верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Мінска

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што наведваў паслявыбарчыя акцыі пратэсту і быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, дзе пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да Лукашэнкі.

Па інфармацыі "Нашай нівы", затрыманы — Кірыл Траско.


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 72 прозвішчы

МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У ім людзі, якіх дадалі ў адпаведны спіс 25 жніўня і 1 верасня. Цяпер у спісе 3250 чалавек.

Сярод іншых, у яго дадалі асуджаных за данаты Анастасію Петрачэнка і Кірыла Клімава, рэпетытара і выкладчыка Яўгена Лівянта, а таксама ягоную жонку Юлію, старэйшую дачку Ганну, зяця Мікіту Драздова.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці


У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Рыцарские истории»

Адпаведнае рашэнне МУС прынятае 31 жніўня.

У рашэнні МУС пазначана імя чалавека, які нібыта мае дачыненні да арганізацыі, — Андрэй Кушняроў.


Сілавікі паведамілі аб затрыманні чалавека ў Асіповічах

Мясцовы жыхар, які працуе на асіповіцкай міні-ЦЭЦ слесарам, як сцвярджаецца, неаднаразова пакідаў «негатыўныя каментарыі» пра сілавікоў і прадстаўнікоў улады, а таксама нібыта «зарэгістраваўся ў чат-боце "Плана Перамога"».

Імя і прозвішча затрыманага не раскрываецца.


Жонку затрыманага на мяжы наваполацкага стаматолага аштрафавалі на 1100 рублёў

Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».

Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Аллу Грудніцкую вінаватай у тым, што ў яе Instagram супрацоўнікі міліцыі знайшлі падпіску на старонку замежнага СМІ, прызнанага ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкім. Свае віны з судзе жанчына не прызнала, патлумачыўшы, што яна не мела намеру распаўсюджваць адтуль інфармацыю.

22 жніўня жанчыну судзілі зноў, і зноў аштрафавалі. Але падрабязнасці пакуль не вядомыя.

Нагадаем, мужа жанчыны — стаматолага Аляксандра Грудніцкагаарыштавалі на 30 сутак. Іх затрымалі пры вяртанні з Літвы ад сына.


Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча 35 сутак утрымлівалі ў ШІЗА

Таксама Дзмітрыя пазбавілі спатканняў і перадач і пагражаюць перавесці на турэмны рэжым, паведамляе тг-канал «Права на паўстанне».

Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.


У Гродне затрымалі намесніка дырэктара крамы «Кліматмайстар»

На «пакаяльным відэа», на якім 36-гадовы Аляксандр Клімец размаўляе па-беларуску, ён кажа, што быў затрыманы нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства