viasna on patreon

У Пружанах асудзілі хлопца за сарваны чырвона-зялёны сцяг

2023 2023-09-05T17:02:37+0300 2023-09-05T17:02:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ruslan-hluszanok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Пружанскага раёна 23 жніўня асудзілі Руслана Глушанка паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Жытко прызначыў Руслану тры месяцы арышту.

ruslan-hluszanok.jpg
Руслан Глушанок. Фота з сацсетак Руслана

Як паведаміла "Берасцейская вясна", інфармацыя пра прысуд з’явілася на сайце дзяржаўнай раённай газеты "Раённыя будні".

27-гадовага гамельчука абвінавацілі ў тым, што ён сарваў чырвона-зялёны сцяг з адной з крамаў у Прыжанах і кінуў яго на зямлю. Гэтыя дзеянні кваліфікавалі, як “здзек над дзяржаўнымі сімваламі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства