viasna on patreon

Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 7-8 верасня Дапоўнена

2023 2023-09-08T12:40:00+0300 2023-10-17T18:33:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lakafarba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

За "экстрэмісцкія" татуіроўкі затрыманы фанат ФК "Дынама Брэст"

Сёмага верасня праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што мужчына меў татуіроўкі «1312» і «АСАВ». На «пакаяльным відэа» яго прымусілі паабяцаць пазбавіцца ад іх.


Вярхоўны суд адхіліў скаргу на адмову Мінюста перарэгістраваць БСДП (Грамада)

Асноўны акцэнт у скарзе быў зроблены на тым, што «закон "Аб палітычных партыях" у новай рэдакцыі супярэчыць Канстытуцыі».

Партыя прасіла ВС запатрабаваць у Мінюста «ўсе дакументы па распрацоўцы закона», апытаць людзей, якія ў якасці экспертаў бралі ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў прававога рэгулявання партый, звярнуцца ў Канстытуцыйны суд для праверкі змен у закон.

Суддзя Ігар Калеснік адхіліў хадайніцтвы партыі і падкрэсліў, што ў суда няма сумневаў у канстытуцыйнасці закона аб палітычных партыях.

11 верасня ў ВС пройдзе дасудовае пасяджэнне на падставе іску Мінюста аб ліквідацыі БСДП, піша "Позірк".


Сілавікі затрымалі праграміста пасля таго, як ён "адказаў у грубай форме і паклаў трубку" на званок міліцыянтаў

Пра затрыманне стала вядома сёмага верасня.

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што працуе праграмістам у адной з кампаній. Яму патэлефнавалі міліцыянты, аднак мужчына іх не даслухаў, «адказаў у грубай форме і паклаў трубку».

Пасля гэтага да яго прыехалі сілавікі і нібыта выявілі, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яму інкрымінаваны арт. 342 КК.

Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", затрыманы — Дзмітрый Часнакоў.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Сёмага верасня ў яго трапілі:

- Telegram-каналы і чаты «VIRUS Belarus Live», «Акции Вильнюса 2023»;
- Telegram-канал «FRANЦ» і ягоны лагатып;
- Youtube-каналы «Кастусь 2.0», «Кастусь – ООС», «Кастусь», а таксама іх лагатыпы;
- Інфармацыйная прадукцыя, размешчаная ў чаце інтэрнэт-месенджара «Viber» з назвай «Бухалка МТА», у чаце інтэрнэт-месенджара «Viber» з назвай «дзеці Міжрэчча», у чаце інтэрнэт-месенджара «Telegram» з назвай «НАШ ЧАТ».


З'явілася інфармацыя аб затрыманнях на ААТ "Лідахлебапрадукт" і ААТ "Лакафарба"

Пра гэта сёмага верасня паведаміў тэлеграм-канал "Задержания, суды в Лиде".

Паводле іх, затрыманні адбыліся за «падпіскі» і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. На ААТ «Лакафарба» ўчора былі затрыманы шэсць чалавек — сёння іх выпусцілі, выпісаўшы кожнаму штрафы па 10 б.в.


ГУБАЗіК затрымаў студэнта БДПУ — ён нібыта адміністраваў чат, дзе "публікавалася жорсткасць у дачыненні да расійскіх вайскоўцаў"

На «пакаяльным відэа» ад сёмага верасня затрыманы кажа, што вучыцца на першым курсе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту і нібыта «адміністраваў нацыяналістычны чат беларусаў і украінцаў», дзе публікавалася жорсткасць у дачыненні да расійскіх вайскоўцаў.

Таксама хлопец «прызнаецца» ў распаўсюдзе «нацысцкіх і экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Паводле інфармацыі «Вясны», затрыманы — Герман Лебедзеў.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 18 прозвішчаў

8 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у спісе 3268 чалавек.

Сярод іншых, у спіс дадалі журналіста Яўгена Меркіса, адваката Аляксандра Данілевіча, асуджанага за «агентурную дзейнасць» грамадзяніна Украіны Сяргея Бойку.


Сілавікі затрымалі бухгалтарку з Магілёва

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярждаюць, што жанчына ў розных сацсетках была падпісаная на «экстрэмісцкія» суполкі, адкуль рабіла рэпосты.


У Брэсце сілавікі затрымалі двух мужчын за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Пакаяльнае відэа з імі восьмага верасня апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Сцвярджаецца, што затрыманых змясцілі ў ІЧУ.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", адзін з затрыманых — Казак Аляксандр.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства