viasna on patreon

Берасцейца асудзілі за каментар "скоты" пад відэа з праўладнага мітынга каля амбасады Украіны

2023 2023-09-08T17:00:19+0300 2023-10-25T10:39:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mickevich_brest.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 60-гадовага Сяргея Міцковіча асудзілі за каментары пад відэа з праўладнага мітынга пасля пачатку паўнамаштабнай вайны каля ўкраінскай амбасады ў Мінску, у якім прынялі ўдзел, у тым ліку Алег Гайдукевіч, Рыгор Азаронак і Юрый Васкрасенскі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і вялікі штраф, піша "Берасцейская Вясна". Такі 4 верасня прысуд прызначыў Яўген Брэган па прапанове пракурора Мікіты Хараўца.

Сяргей Міцкевіч. Фота з сацсетак
Сяргей Міцкевіч. Фота з сацсетак

Паводле версіі абвінавачвання, 20 сакавіка 2022 года Міцковіч напісаў каментар са словам "скоты" і згадаў Гайдукевіча і Васкрасенскага. Паведамленне было напісана пад відэа, дзе Алег Гайдукевіч, Юрый Васкрасенскі, Рыгор Азаронак і некаторыя іншыя праўладныя актывісты 20 сакавіка мінулага года выйшлі да ўкраінскай амбасады ў Мінску і праводзілі, як яны гэта назвалі, "мерапрыемства супраць нацысцкай улады ва Украіне".

На судзе Сяргей Міцковіч віну прызнаў. Ён распавёў, што 20 сакавіка 2022 года перачытваў розную інфармацыю ў тэлеграм-канале і, прагледзеўшы відэаролік з інтэрв'ю з Гайдукевічам, пакінуў свой каментар. 

Да суда Сяргея ўтрымлівалі пад хатнім арыштам. У выніку Сяргею Міцковічу прызначылі два гады "хатняй хіміі" і штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 беларускіх рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства