viasna on patreon

Мінчанку асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту

2023 2023-09-11T09:32:30+0300 2023-09-11T09:32:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/leninski-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска трэцяга траўня 2023 асудзілі Яўгенію Савасцееву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Няборская прызначыла Яўгеніі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Дом правасуддзя ў Мінску

Яўгенію абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску і ў выхадзе на праезную частку на праспектах Незалежнасці і Пушкіна. Паводле судовай пастановы, мінчанка паказвала рукой знак "Вікторыя" і выкарыстоўвала бел-чырвона-белы сцяг "у якасці пратэснай сімволікі".

Савасцеева цалкам прызнала сваю віну. Жанчыну апазналі па фотаздымку ў адным з тэлеграм-каналаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства