viasna on patreon

Кампанія #FreeViasna запрашае 17 верасня на імпрэзу салідарнасці ў Вільні

2023 2023-09-11T11:55:58+0300 2023-09-11T12:17:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudalenka_17sept.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna.

На той момант за кратамі знаходзілася сямёра вясноўцаў, у тым ліку вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які быў асуджаны да трох гадоў калоніі і выйшаў на волю сёлета ў ліпені.


Падчас імпрэзы ў нядзелю, 17 верасня, можна будзе больш дазнацца пра кампанію #FreeViasna, паўдзельнічаць у публічнай размове з Леанідам Судаленкам і адправіць паштоўкі салідарнасці палітзняволеным праваабаронцам, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю мірную законную дзейнасць.

Запрашаем 17 верасня (нядзеля) а 16-й гадзіне ў Беларускі дом у Вільні: Vilniaus g. 20.

Нагадаем, цяпер знаходзяцца ў калоніях пяцёра вясноўцаў: старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, юрыст і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства