viasna on patreon

Мінчука асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэсных акцыях у 2020 годзе

2023 2023-09-13T10:53:33+0300 2023-09-13T10:53:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/leninski-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну Мінска 17 жніўня асудзілі Вадзіма Мірончыка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Інчына прызначыла Вадзіму тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Дом правасуддзя ў Мінску

Мінчука абвінавацілі ва ўдзеле ў некалькіх пратэсных акцыях у Мінску, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Яго апазналі па фота і відэазапісам, якія той рабіў падчас мітынгаў. Здымкі знайшлі ў тэлефоне Вадзіма падчас затрымання.

Мужчыну выпусцілі з-пад варты ў зале суда.

Вадзім Мірончык мае сярэднюю адукацыю, працуе дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства