viasna on patreon

Палітвязня, якога перазатрымалі па заканчэнні тэрміну, асудзілі па новай крымінальнай справе

2023 2023-09-21T14:09:48+0300 2023-09-21T14:14:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sushchik_dz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Гродна з 10 жніўня па 1 верасня разглядалі новую крымінальную справу супраць палітвязня Дзмітрыя Сушчыка. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Наталля Козел прызнала Дзмітрыя вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да паўтара года зняволення яшчэ адзін год і 15 дзён калоніі. Пры гэтым Дзмітрый павінен быў у жніўні выйсці на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, але быў перазатрыманы па новай справе і змешчаны пад варту. 

Жыхара Навагрудку Дзмітрыя Сушчыка 17 лютага 2022 года затрымалі расійскія памежнікі, калі той спрабаваў выехаць з Беларусі. Праваабаронцам вядома, што пасля затрымання з ім праводзілі "допыт" у лесе, падчас якога ўжывалі псіхалагічны і фізічны гвалт. Ужо праз месяц Дзмітрыя асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) на паўтара года калоніі.

Жыхару Навагрудка прысудзілі 1,5 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і апаганьванне герба і сцяга

Дзмітрыя Сушчыка абвінавацілі ў здзяйсненні злачынстваў адразу па некалькіх артыкулах: ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і арт. 370 “Здзек з дзяржаўных сімвалаў".

Тэрмін палітвязень адбываў у аршанскай калоніі № 8, дзе адразу па прыбыцці на яго пачалі ціснуць: змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ. На пачатку верасня 2022 года ў Оршы адбыўся суд па ўзмацненні рэжыму палітвязню.  Па рашэнні суда Дзмітрыя перавялі на турэмны рэжым і накіравалі ў гродзенскую турму № 1. Па прыбыцці туды яму адразу былі выпісаныя два парушэнні і змясцілі ў ШІЗА.

Тэрмін адбыцця пакарання ў Дзмітрыя сканчваўся 18 жніўня, але ён застаўся пад вартай у межах новай крымінальнай справы.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 10 жніўня 2023 года над палітвязнем распачаўся суд паводле арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы). Справу разглядала суддзя Наталля Козел.

Ужо 1 верасня суд прызначыў прызначыў яму ў дадатак да паўтара года калоніі яшчэ адзін год і 15 дзён пазбаўлення волі.


Падтрымайце палітвязня:

Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава

Дзмітрый Васільевіч Сушчык

Беларусы на "крытай": як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

Па дадзеных праваабаронцаў, па стане на 25 ліпеня 2023 года як мінімум 55 палітзняволеных перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 29 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства