viasna on patreon

Мінчуку прызначылі пяць гадоў калоніі за данат у 20 даляраў

2023 2023-09-21T16:58:07+0300 2023-09-21T16:58:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/harytonau_pavel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі гарадскі суд асудзіў да пяці гадоў калоніі за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Паўла Харытонава. Такі прысуд вынесла Жана Брысіна яшчэ 23 студзеня 2023 года, але пра вынік суда праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.

Павел Харытонаў. Фота з сацсетак Паўла
Павел Харытонаў. Фота з сацсетак Паўла

Як распавёў "Вясне" былы сукамернік Паўла, яго асудзілі за адзін данат у памеры 20 даляраў у нейкую ініцыятыву, якую ў далейшым прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Ахвяраванне на дапамогу, меркавана, пацярпелым ад рэпрэсій, было зроблена яшчэ ў 2021 годзе, калі ініцыятава не была яшчэ прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем". Па справе адбылося ўсяго восем пасяджэнняў, яе разглядалі два месяцы — з лістапада па студзень. 

"Усе сукамернікі, у тым ліку палітзняволены адвакат Аляксандр Данілевіч, казаў Паўлу, што яго абвінавачванні разваляцца і ён пойдзе дадому. Таму што тая арганізацыя, у якую ён зрабіў данат, не была прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем" на момант пераліку", — узгадвае вязень СІЗА.

Пад вартай Павел утрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага.

"Сам ён вельмі інтэлегентны. У СІЗА займаўся спортам і добра маляваў. Ён быў у камеры самы моцны ў гульні па шахматах — у яго вельмі развіта інтэлектуальнае мысленне. Наогул ён добры і забяспечаны чалавек, як і астатнія палітзняволеныя. Усім дапамагаў — класны хлопец! На суд ён пайшоў у вельмі добрым касцюме і скураных лакіраваных бацінках. Мы яго адпраўлялі і казалі, што пасля суда ён пойдзе дахаты, таму ён грунтоўна сабраўся. Але пасля пасяджэння ён вярнуўся — мы ўсе вельмі здзівіліся. Апынулася, што пракурор наўпрост на судзе папрасіў перакваліфікаваць яго артыкул. Павел, канешне, вельмі моцна растроіўся, таму што ў яго дома дзеці... Павел дазнаваўся ў СІЗА, колькі за данаты даюць. Аднаму, хто скінуў 30 даляраў, прызначылі шэсць гадоў калоніі. Павел тады смяяўся і казаў, што добра, што 50 даляраў не заданаціў, бо былі такія думкі". 

28 красавіка Вярхоўны суд пакінуў прысуд Паўла ў пяць гадоў калоніі ў сіле. Палітвязня этапавалі ў калонію. Яго актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства