viasna on patreon

Берасцеец нібыта абразіў Лукашэнку і службовыя асобы РФ: два гады абмежавання волі

2023 2023-09-25T07:59:03+0300 2023-09-25T10:16:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-maskouski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста асудзілі 20-гадовага Вадзіма Смалеўскага, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.  Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук.

Смалеўскага затрымалі 27 красавіка 2023 года, але ўжо 30 красавіка перавялі да суда пад хатні арышт.

Па матэрыялах абвінавачання, Вадзім Смалеўскі 2 сакавіка 2022 года, са сваёй асабістай старонкі “Укантакце” ў чаце “Малюнак свастыкі. Незалежная Украіна Група ВМС – 17" з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады і прэзідэнта, размясціў малюнак Лукашэнкі і службовых асоб РФ, прыніжаючыя іх гонар і годнасць і які з'яўляецца абразлівым ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі.

25 жніўня суд прызначыў Смалеўскаму пакаранне не звязанае з пазбаўленнем волі: абмежаванне волі тэрмінам на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства