viasna on patreon

Вядомага спартыўнага блогера будуць судзіць за "садзейнічанне экстрэміскай дзейнасці" Дапоўнена

2023 2023-09-25T09:02:00+0300 2023-09-26T11:43:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/silvestruk_9.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 27 верасня распачнецца суд над аўтарам Telegram-канала "Серебряный век. Футбол Беларуси" і экс-супрацоўнікам "Народнай газеты" Дзмітрыем Сельвеструком. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзенасці). Акалічнасці справы праваабаронцам невядомыя — з пачатку траўня пра блогера не было ніякіх звестак. Працэс будзе весці Святлана Чарапанава. Дзмітрыю пагражае да шасці гадоў калоніі. 

Дзмітрый Сельвеструк. Фота з сацсетак
Дзмітрый Сельвеструк. Фота з сацсетак

Пра затрыманне Дзмітрыя стала вядома напачатку траўня 2023 года. Паведамлялася, што яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 

Дапоўнена. Праваабаронцам стала вядома, што Дзмітрый утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1.

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" пісала, што Дзмітрыю Сельвеструку 33 гады, ён выпускнік факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Доўгі час працаваў у дзяржаўнай "Народнай газеце", спецыялізаваўся на сацыяльных тэмах ды ІТ-індустрыі. Паступова пераарыентаваўся на спартыўныя навіны, пачаў супрацоўнічаць са спецыялізаваным рэсурсам Football.by. Роўна тры гады таму запусціў уласны праект «Серебряный век. Футбол Беларуси», які дзякуючы інсайдэрскім крыніцам стаў даволі папулярным у асяродку як заўзятараў, так і спецыялістаў.

Тэлеграм-канал затрыманага "Серебряный век. Футбол Беларуси" налічвае амаль 2000 падпісчыкаў. Там Сельвеструк публікаваў аналітыку пра айчынны футбол. Апошні раз канал абнаўляўся пятага траўня.

Падтрымайце блогера: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Сельвеструк Дзмітрый Алегавіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства